Белы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Белы
Remove ads

Бе́лы — места ў Расеі, на рацэ Обшы. Адміністрацыйны цэнтар Бельскага раёну Цьвярской вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3311 чалавек. Знаходзіцца за 294 км на паўднёвы захад ад Цьвяры, за 20 км на мяжы з Смаленскай вобласьцю, за 50 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Нялідава (лінія РжэўВялікія Лукі).

Хуткія факты

Белы — магдэбурскае места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Remove ads

Гісторыя

Раньнія часы

Упершыню Белы ўпамінаецца ў XIII ст. як горад Смаленскага княства. Пазьней ён стаў сталіцай удзельнага Бельскага княства.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

У 1355 годзе Белы далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Белы значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У пачатку XVI ст. места трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы.

У 1610 годзе Белы вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае, дзе ўвайшоў у склад Смаленскага ваяводзтва. 2 траўня 1625 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб «у срэбным полі вобраз Сьвятой Панны Марыі, Маці сына Божага»[1][2]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе маскоўскія войскі захапілі Белы.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Згодна з умовамі Андрусаўскага замірэньня 1667 году Белы апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1726 годзе ён стаў цэнтрам павету Смаленскай губэрні.

На 1856 год у месьце было 1075 будынкаў, дзеялі 5 цэркваў, працавалі 132 крамы. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, «сумесь беларусаў і расейцаў» складала 35,21% насельніцтва Бельскага павету[3].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Белы абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[4]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1929 годзе Белы ўвайшоў у склад Калінінскай (Цьвярской) вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 4 кастрычніка 1941 да 10 сакавіка 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 7709 чал.[5]; 1889 год — 9176 чал. (4664 муж. і 4512 жан.)[6]
  • XX стагодзьдзе: 1969 год — 4,5 тыс. чал.[7]; 1989 год — 5,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 3691 чал.; 2016 год — 3311 чал.

Эканоміка

Прамысловыя прадпрыемствы места: ільнозавод, леспрамгас, філія маскоўскага ПА «Станконормаль», пальчаткавая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Гарадзішча

Інфраструктура

Дзее Бельскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

  • Гарадзішча
  • Жаночая гімназія (XIX ст.)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1817)

Страчаная спадчына

  • Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1814)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1754)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1804)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1807)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads