Самюр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самюр (па-француску: Saumur) — горад на захадзе Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Мэн і Люара ў рэгіёне Пэі-дэ-ля-Люар. Насельніцтва на 2013 год складала 27 413 чалавек. У Самюры нарадзілася Како Шанэль.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца на левым беразе Люары, пры ўпадзеньні ў яе ракі Туэ.
Славутасьці
У горадзе месьціцца замак XI—XVI стагодзьдзяў, а таксама цэрквы: Сэн-П’ер, Нотр-Дам-дэ-Нантыльі, Сэн-Нікаля (XII стагодзьдзе), Нотр-Дам-дэз-Ардыльер. Ратуша ў гатычным стылі (XVI стагодзьдзе), каледж, музэй. Гарадзкая бібліятэка.
Каменны мост злучае горад праз востраў на Люары з прадмесьцем Круа-Вэрт.
Эканоміка
Горад спэцыялізуецца на вінаградарстве й вінаробстве (шыпучыя віны), выраб лікёраў, маслабойная вытворчасьць. У горадзе маецца дзяржаўная школа верхавой язды, створаная на загад Людовіка XVIII.
Вонкавыя спасылкі
Самюр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads