Самі Хэдыра

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Самі Хэдыра
Remove ads

Самі Хэдыра (па-нямецку: Sami Khedira; нар. 4 красавіка 1987 году, Штутгарт, ФРН) — былы нямецкі футбаліст туніскага паходжаньня, паўабаронца. За часам сваёй кар’еры прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Штутгарт»

Дэбютаваў у Бундэсьлізе 1 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Гэрты». 29 студзеня 2007 году падпісаў кантракт са «Штутгартам» да чэрвеня 2009 году. 9 ліпеня 2008 году падоўжыў кантракт да лета 2011 году. У клюбе пасьпяхова гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, некаторы час быў віцэ-капітанам каманды.

«Рэал Мадрыд»

Летам 2010 году перайшоў у мадрыдзкі «Рэал». Сума трансфэру склала 12 млн эўра. 21 красавіка 2012 году забіў гол у браму «Барсэлёны», у тым матчы «Рэал» перамог зь лікам 2:1, яшчэ адзін гол правёў лідэр «Рэалу» Крыштыяну Раналду.

Міжнародная кар’ера

У зборнай Нямеччыне дэбютаваў 5 верасьня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР. З-за шматлікіх траўмаў асноўных гульцоў зборнай Самі трапіў у заяўку на чэмпіянат сьвету 2010 году. На самім мундыялі ён правёў усе 7 матчаў сваёй зборнай, удастоіўшыся пры гэтым, разам з Бастыянам Швайнштайгерам, зь якім гуляў у паўабароне, пахвалы за выдатную гульню ў цэнтры поля. У матчы за 3-е месца адзначыўся пераможным голам у браму зборнай Уругваю.

Remove ads

Дасягненьні

Клюбныя

«Штутугарт»:

«Рэал»:

«Ювэнтус»:

Міжнародныя

Нямеччына:

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads