Алькаля-дэ-Энарэс
места ў Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алькаля-дэ-Энарэс (па-гішпанску: Alcalá de Henares) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, за 35 кілямэтраў на паўночны ўсход ад сталіцы краіны. Цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У горадзе было створана адно зь першых біскупстваў у Гішпаніі.
Remove ads
Гісторыя
Першыя людзі пасяліліся тут яшчэ ў часы нэаліту, потым у гэтай мясцовасьці нейкі час жылі плямёны кельтаў, а ў I стагодзьдзі да н. э. рымляне заснавалі тут горад Камплютум (лац. Complutum). Паводле загаду імпэратара Дыяклецыяна ў 306 годзе тут пакаралі сьмерцю двух хлопчыкаў-хрысьціянаў, Хуста і Пастара, пасьля чаго ў горад пацягнуліся паломнікі, праз стагодзьдзе арцыбіскуп Таледа кананізаваў пакутнікаў, шанаваных у Гішпаніі па гэты дзень. Пасьля рымлянаў навакольныя землі належалі вэстготам.
З 711 году мясцовасьць трапіла пад уладу арабаў, якія ўзьвялі на высокім пагорку ледзь у бок ад рымскага паселішча крэпасьць. 3 траўня 1118 году горад быў адбіты войскамі арцыбіскупа Таледа, і новыя жыхары аддалі перавагу ўсталявацца на рымскім месцы, пакінуўшы замак разбурацца. Горад разьвіваўся ў асноўным дзякуючы ажыўленаму рынку і выгаднаму становішчу: гэтай дарогай каралі Кастыліі падарожнічалі на поўдзень. У 1496 годзе ў горадзе быў адчынены ўнівэрсытэт, які быў заснаваны кардыналам Сыснэрасам.
У Алькале-дэ-Энарэс адбылася першая сустрэча Хрыстафора Калюмба й каталіцкіх каралёў Ізабэлы і Фэрдынанда. У XVIII—XIX стагодзьдзях горад прыйшоў у заняпад, унівэрсытэт у 1836 годзе перанесьлі ў сталіцу, манастыры вакол распрадалі зямлю й гарадок ператварыўся ў прадмесьце Мадрыду.
Remove ads
Славутасьці
Цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Да ліку асноўных славутасьцяў можна прылічыць Саборную царкву, закладзеную ў 1136 годзе, якая была збудаваная ў гатычным стылі, аднак яна моцна пацярпела падчас грамадзянскай вайны, і арцыбіскупскую рэзыдэнцыю, у якой цяпер захоўваюцца архівы інквізыцыі.
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads