Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна

грамада на Тэнэрыфэ (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Remove ads

Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна (па-гішпанску: San Cristóbal de La Laguna) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Канарскія астравы на поўначы вострава Тэнэрыфэ. Горад зьяўляецца трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў сваёй супльнасьці. Разам з Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ зьвязаны трамваем. Гістарычны цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1999 годзе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1494 годзе ў гэтым месцы прайшла Бітва пры Агуэры. Горад быў заснаваны паміж 1496 і 1497 гадамі Алёнсам Фэрнандэсам дэ Люгам і быў сталіцай вострава пасьля сканчэньня заваёвы выспаў. Прыбярэжная тэрыторыя неклькі разоў падвяргалася нападам піратаў. Унівэрсытэт Ля-Лягуны быў заснаваны ў 1701 годзе.

Скарачэньне колькасьці насельніцтва й эканомікі ў XVIII стагодзьдзі прывяло да таго, што сталіца была перанесена ў Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ ў 1723 годзе. Санта-Крус з тых часоў зьяўляецца сталіцай вострава Тэнэрыфэ. Паўночны аэрапорт Тэнэрыфэ быў адкрыты ў 1930-х гадох, сёньня ён пашыраецца за кошт павелічэньня выкарыстаньня малабюджэтнымі авіякампаніямі.

Гістарычны цэнтар быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО 2 сьнежня 1999 году. Некалькі вуліцаў гістарычнага значэньня былі зачыненыя да аўтамабільных перавозак.

Remove ads

Адукацыя

У горадзе разьмяшчаецца буйны Ўнівэрсытэт Ля-Лагуны.

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads