Сан-Тамэ (горад)
горад у Сан-Тамэ і Прынсыпі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сан-Тамэ (па-партугальску: São Tomé) — сталіца і самы вялікі горад краіны Сан-Тамэ і Прынсыпі. Насельніцтва налічвае каля 56 тыс. чалавек. Назва перакладаецца як «Сьвяты Фама».
Сан-Тамэ быў заснаваны партугальцамі ў 1485 годзе. Яны прыплылі сюды ў пошуках месца для вырошчваньня цукру. Месцы, вакол будучага Сан-Тамэ, знаходзячыся недалёка ад экватара, выдатна да гэтага пасавалі. З суседняга Конга на цукровыя плянтацыі, былі прывезены рабы, у якасьці працоўнай сілы. У цэнтры гораду знаходзіцца выдатны храм XVI стагодзьдзя. Да першых пабудоваў адносяць і пабудаваны ў 1575 годзе Форт Сан-Сэбастыян, дзе цяпер знаходзіцца Нацыянальны музэй. У 1599 годзе горад і ўся выспа была акупаваная галяндцамі на два дні і на год у 1641 годзе. Горад быў сталіцай калёніі з 1753 году.
Важны порт, Сан-Тамэ знаходзіцца ў заліве Ана-Шавэс у паўночна-ўсходняй частцы выспы Сан-Тамэ. Зь іншымі гарадамі выспы (Трындадам, Гуадалупэ і Сантанай) Сан-Тамэ злучаецца аўтамабільнымі дарогамі. Да цікавых месцаў гораду можна аднесьці Прэзыдэнцкі палац, царкву Фішэрмана. У горадзе ёсьць школы, каледжы і ВНУ, два кірмашы, радыёстанцыя, тэлевізійная станцыя, бальніца і міжнародны аэрапорт.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads