Сара Фар
італьянская валейбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́ра Люі́за Фар (па-італьянску: Sarah Luisa Fahr; 12 верасьня 2001 году) — італьянская валейбалістка клюбу «Імока» і нацыянальнай зборнай Італіі. Выступае на пазыцыі цэнтральнай блякавальніцы.
Remove ads
Кар’ера
Нарадзілася ў нямецкай сям’і ў Баварыі, але праз бацьковую працу ў малым веку зьехала ў Італію. Там пачала займацца валейболам і мастацкай гімнастыкай, але ўжо ў 10 гадоў яна канчаткова абрала валейбол[2]. У сэзоне 2016—2017 гадоў прыядналася да клюбу АГІЛ, дзе спачатку ў складзе моладзевай камандзе спаборнічала ў чэмпіянаце Сэрыі Б1. Ужо ў наступным сэзоне на запрашэньнье далучылася да клюбу «Клюб Італія», які стаў базавым для моладзевай зборнай краіны. У сэзоне 2019—2020 гадоў абараняла колеры флярэнтыйскага клюбу «Адзура»[3], а ў наступным годзе склала дамову з клюбам «Імока»[4], у складзе якога шматкроць стала чэмпіёнам Італіі ды здабыла перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads