Саюз камуністаў Югаславіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саюз камуністаў Югаславіі — камуністычная партыя ў Югаславіі, кіруючая партыя ў СФРЮ. Заснавана ў 1919 годзе на ўстаноўчым зьезьдзе ў Бялградзе, як Сацыялістычная рабочая партыя Югаславіі (камуністаў). У 1920 годзе партыя была перайменавана ў Камуністычную партыю Югаславіі (КПЮ). КПЮ зьяўлялася сябрам Камуністычнага інтэрнацыяналу.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны партыя прыняла актыўны ўдзел у народна-вызваленчай вайне Югаславіі.
Пасьля абвяшчэньня Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі КПЮ атрымала манаполію на ўладу ў Югаславіі, стаўшы тым самым кіруючай і адзінай партыяй у краіне. Камуністычная партыя Югаславіі зьяўлялася сябрам Камуністычнага інфармацыйнага бюро з 1947 году, але ў сувязі з савецка-югаслаўскім расколам партыя выйшла з арганізацыі.
У 1952 годзе партыя набыла назву Саюз камуністаў Югаславіі (СКЮ).
СКЮ была распушчана ў 1990 годзе на 14 зьезьдзе партыі з-за супярэчнасьцяў паміж сэрбскай і славенскай дэлегацыяй па пытаньнях будучага ўладкаваньня фэдэрацыі.
Remove ads
Склад
У склад Саюзу камуністаў Югаславіі ўваходзілі наступныя рэгіянальныя камуністычныя партыі:
- Саюз камуністаў Босьніі і Герцагавіны
- Саюз камуністаў Македоніі
- Саюз камуністаў Сэрбіі
- Саюз камуністаў Славеніі
- Саюз камуністаў Харватыі
- Саюз камуністаў Чарнагорыі
Вонкавыя спасылкі
- Саюз камуністаў Югаславіі — артыкул у Вялікай расейскай энцыкляпэдыі
Літаратура
- Севьян Д. А.. Из истории Союза коммунистов Югославии, 1919–1945. — М.: 1982.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads