Саўранскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саўранскі раён
Remove ads

Саўранскі раён (па-ўкраінску: Савранський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Саўрань.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

На тэрыторыі раёну знаходзяцца 32 тыс. га сельскагаспадарчых земляў. Плошча лясоў (пераважна дубовых і хваёвых) — 11,5 тыс. га, каля 600 га адведзена пад лесаахоўныя палосы. Па тэрыторыі раёну працякаюць тры ракі: Паўднёвы Буг, Саўранка і яе левы прыток Яланец.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца дзяржаўны заказьнік «Саўранскі лес».

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішчы на тэрыторыі раёну адносяцца да другой паловы XIII ст. У прыватнасьці згадваюцца мястэчка Саўрань, вёскі Каменнае, Асічкі, Канцэба.

Падчас украінскай вызваленчай вайны пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, у 1649 року ў Саўрані разьмяшчаўся атрад нагайцаў, дзеючых у хаўрусе з запароскімі казакамі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Саўранскім раёне быў створаны і дзейнічаў партызанскі атрад «Буравесьнік».

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads