Свольна
рака ў Беларусі і Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сво́льна — рака ў Пскоўскай вобласьці Расеі і Віцебскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Дрысы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 99 км (даўжыня на Беларусі 93 км). Плошча вадазбору 1510 км². Выдатак вады ў вусьці 11,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Нёчарыца (Себескі раён), цячэ Полацкай нізінай па мяжы Расонскага і Дрысенскага раёнаў, сярэдняя і ніжняя плынь ў Дрысенскім раёне, вусьце насупраць вёскі Цясты, разьмешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняя і сярэдняя плынь ракі ў лясістай мясцовасьці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырыня ў верхняй і сярэдняй плыні 0,4—0,6 км, у ніжняй 0,8—1,5 км. Абалона перарывістая, пераважная шырыня каля 0,1 км, у нізоўі 0,2—0,3 км. Рэчышча зьвілістае, месцамі моцназьвілістае, шырыня 18—20 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў ніжняй плыні ў 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4,5 м, найбольшая 7,6 м (1956 год). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы крыгаход 2 дні[1].
У басэйне ракі знаходзіцца возера Белае.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads