Себескі раён

раён Пскоўскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Себескі раён
Remove ads

Себескі раён (па-расейску: Себежский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Себеж.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 3110 км².

Раён мяжуе на поўначы з Краснагародзкім і Апочацкім раёнамі, на ўсходзе — з Пустошкінскім і Невельскім раёнамі, на захадзе — з Латвійскай Рэспублікай, на поўдні — зь Беларусьсю.

Асноўныя рэкі — Вялікая, Ідрыца, Чарнея, Канаплясцік, Досьма, Іса.

Гісторыя

Раён утвораны 1 жніўня 1927 году.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 24,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 14 тыс. Усяго налічваецца 434 населеныя пункты.

Транспарт

Па тэрыторыі раёну праходзіць аўтамагістраль МаскваРыга (М-9).

Себескі раён мяжуе зь Беларусьсю, на асноўных магістралях арганізаваныя наступныя мытныя пераходы:

  • «Далосцы» — в. Далосцы;
  • «Бадайкава» — в. Бадайкава;

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Былы касьцёл у м. Себеж

Славутасьці

  • Гаспадарчы двор у в. Белкіна
  • Сядзіба Корсакаў у в. Ганьнінск
  • Гарадзішча Вітаўтава ў в. Гвазды
  • Вятрак у в. Глыбочыца
  • Сядзібна-паркавы комплекс у в. Глэмбочына
  • Капліца-пахавальня і касьцёл сьв. Ганны ў в. Зарадзішча (Ганутава)
  • Гарадзішча і старыя могілкі ў в. Кіцкова
  • Парк у в. Томсіна

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Мядунецкіх і царква ў в. Белькіна
  • Капліца ў в. Ганьнінск
  • Сядзіба ў в. Глыбочыца
  • Царква ў в. Глэмбочына
  • Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх у в. Зарадзішча (Ганутава)
  • Капліца могілкавая, каплічка прыдарожная і вуніяцкая царква Сьв. Георгія ў в. Кіцкова
  • Касьцёл, сядзіба і царква Сьв. пак. Кацярыны ў в. Томсіна
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads