Скот Паркер
ангельскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скот Мэт’ю Паркер (па-ангельску: Scott Matthew Parker; нар. 13 кастрычніка 1980 году, Ламбэт, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца. За нацыянальную зборную Ангельшчыны правёў 18 гульнаў. На сёньня зьяўляецца галоўным трэнэрам клюбу «Бэрнлі».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў прадмесьці Лёндану ў Ламбэт. Займаўся ў футбольнай акадэміі «Чарлтан Атлетык», у ліпені 2004 году перайшоў у «Чэлсі», пасьля сэзону ў складзе «арыстакратаў» сышоў у «Ньюкасл Юнайтэд», быў гульцом таксама «Ўэст Гэм Юнайтэд» і «Тотэнгэм Готспур».
Кар’ера
Клюбная
За «Чарлтан Атлетык» згуляў 128 матчаў і забіў 9 мячоў, пасьля чаго ў 2004 годзе перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы дамову на 4,5 году. Сума трансфэру склала 12 млн фунтаў. Паркер быў першапачаткова падпісаны, як зьменшчык для Клёда Макелеле й Фрэнка Лэмпарда, што давала яму ня надта шмат шанцаў зьявіцца на полі. Ён забіў свой адзіны гол за «Чэлсі» ў матчы супраць клюбу «Портсмут».
У ліпені 2005 году Паркер быў прададзены ў «Ньюкасл Юнайтэд» за суму роўную 6,5 млн фунтаў. Паркер стаў рэгулярным гульцом першай каманды й быў адным зь нямногіх, хто здолеў паказаць стабільную гульню на працягу ўсяго сэзону, які «Ньюкасл» скончыў на сёмым месцы. Ён забіў свой першы гол за «сарокаў» у гульні супраць свайго былога клюбу «Чарлтану», у якой яго каманда прайграла зь лікам 3:1. У сакавіку 2006 году з-за монануклеёзу сэзон для гульца быў скончаны, з-за чаго ён ня здолеў пазмагацца за месца ў зборнай перад чэмпіянатам сьвету 2006 году. У ліпені 2006 году Паркер стаў капітанам клюбу.
У чэрвені 2007 году «Ўэст Гэм Юнайтэд» набыў Скота Паркера за 7 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэты пэрыяд стаў для гульца настолькі ўдалым, што з 2008 па 2011 гады Скота тройчы разоў прызнавалі найлепшым гульцом клюбу. Дзякуючы выдатнай гульні ў складзе «малатабойцаў» 31 жніўня 2011 году «Тотэнгэм» набыў гульца за 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў.
19 жніўня 2013 году Паркер падпісаў трохгадовы кантракт з «Фулгэмам»[4].
Міжнародная
Міжнародны дэбют Паркера за нацыянальную зборную Ангельшчыны адбыўся 16 лістапада 2003 году, калі ён зьмяніў на полі на 66-й хвіліне Ўэйна Руні[5].
Remove ads
Дасягненьні
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2005
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads