Славацкая маціца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слава́цкая ма́ціца — нацыянальны інстытут славацкай культуры, разьмешчаны ў горадзе Марціне. Фінансуецца пераважна дзякуючы ахвяраваньням і фундатарам.

Remove ads
Маціца была заснавана ў 1863 годзе, як нацыянальны інстытут ўсіх славакаў. Статут быў зацьверджаны 21 жніўня 1862 году імпэратарам Францам-Іосіфам I. Першым кіраўніком быў каталіцкі біскуп Штэфан Мойзэс (Štefan Moyzes), яго намесьнікам — пратэстанцкі біскуп Караль Кузьмані (Karol Kuzmány). У 1875 годзе вугорскі ўрад спыніў дзейнасьць маціцы з-за «занадта моцнай славацкую арыентацыі». Пасьля стварэньня Чэхаславаччыны ў 1919 годзе маціца быў адноўлена. Пасьля ўсталяваньня камуністычнага рэжыму ў Чэхаславаччыне задачы і паўнамоцтвы маціцы былі істотна звужаныя. Пасьля мірнай рэвалюцыі 1989 году яна атрымала больш шырокія правы і паўнамоцтвы.
Галоўная задача «маціцы славацкай»: захаваньне нацыянальнай культурнай спадчыны Славаччыны.
У прыватнасьці да «маціцы славацкай» адносяцца:
- Славацкі літаратурны інстытут
- Славачкі гістарычны інстытут
- Славацкая нацыянальная бібліятэка (да 2000 году)
Remove ads
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads