Славаччына (рух)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Славаччына» — славацкая правацэнтрысцкая кансэрватыўная палітычная партыя, зарэгістраваная ў лістападзе 2011 пад назвай «Звычайныя людзі і незалежныя асобы». Старшыня — Ігар Матавіч. Пазыцыянуе сябе як плынь незалежных сябраў, у сваёй палітыцы схіляецца да кансэрватызму і хрысьціянска-дэмакратычных каштоўнасьцяў.
Remove ads
Мінуўшчына
На парлямэнцкіх выбарах 2010 року чатыры сябры грамадзкага аб’яднаньня «Звычайныя людзі» ўдзельнічалі ў выбарах на апошніх месцах партыйных сьпісаў лібэральнай партыі Свабода і салідарнасьць. У пайменным галасаваньні занялі 4-7 месцы і разам атрымалі 118 177 прэфэрэнцыйных галасоў[1]. У парлямэнце дзейнічалі як плятформа ў рамках СіС, пазьней як незалежныя дэпутаты.
Увосені 2011 грамадзкае аб’яднаньне было пераўтворанае ў партыю, якая ў наступным року ўпершыню ўзяла ўдзел як самастойны суб’ект. Атрымала 218 537 галасоў (8,55%) і атрымала 16 дэпутацкіх мандатаў[2][3]. У парлямэнце заняла трэцяе месца пасьля Смэру і ХДР, апярэдзіўшы ня толькі сваю колішнюю каляжанку СіС, але й Мост з СДХУ — ДП[2].
У 2023 годзе партыя зьмяніла назву на рух «Славаччына»[4].
Вынікі на выбарах
Remove ads
Заўвагі
- У складзе партыі Свабода і салідарнасьць
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads