Грэскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Грэскі раён
Remove ads

Грэ́скі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР з 17 ліпеня 1924 году па 8 ліпеня 1931 году і з 12 лютага 1935 году па 17 сьнежня 1956 году.[1]

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Thumb

Адміністрацыйны цэнтар:

  • 17 ліпеня — 20 жніўня 1924 — вёска Грозава
  • 1924—1931 і 1935—1956 — вёска Грэск

Грэскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Слуцкай акругі БССР. 20 жніўня 1924 году падзелены на 10 сельсаветаў: Апалінскі, Гацукоўскі, Гольчыцкі, Грозаўскі, Грэскі, Мусіцкі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі і Шышчыцкі. 14 кастрычніка 1924 году ўтвораны Селецкі сельсавет. 21 кастрычніка 1924 года Апалінскі сельсавет перайменаваны ў Палікарпаўскі.

З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 4 кастрычніка 1927 году да раёну далучаны Задашчэнскі і Слабадзкі сельсаветы скасаванага Шацкага раёну. 24 студзеня 1929 году вёска Грозава аднесена да катэгорыі мястэчак.

Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году раён у складзе БССР. У 1931 годзе Гольчыцкі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі. 8 ліпеня 1931 года Грэскі раён скасаваны. Грозаўскі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі сельсаветы перададзены Капыльскаму раёну, Задашчэнскі, Селецкі і Слабадзкі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну, Гацукоўскі, Грэскі, Мусіцкі, Палікарпаўскі (Палікараўскі), Першамайскі, Шышчыцкі сельсаветы — Слуцкаму раёну.

З 20 верасьня 1944 году раён у складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гарнастайлаўскі, Палікараўскі і Шышчыцкі сельсаветы[2].

17 сьнежня 1956 году раён скасаваны: Грэскі, Мусіцкі, Першамайскі, Покрашаўскі, Труханавіцкі сельсаветы перададзены Слуцкаму раёну, Грозаўскі, Пукавіцкі сельсаветы — Капыльскаму раёну, Гацукоўскі сельсавет — Узьдзенскаму раёну, Селецкі сельсавет — Пухавіцкаму раёну.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads