Сольча
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сольча[1][2][3], Солча[4] (лет. Šalčia, Шальча) — рака ў Беларусі і Летуве, левы прыток ракі Мерачанкі (басэйн Нёману). Цячэ ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 749 км². Выдатак вады ў вусьці 5,72 м³/с.
Асноўны прыток — Балоцінка. На рацэ стаіць места Салечнікі.
Пачынаецца ў Салечніцкім раёне Летувы, на ўсход ад Салечнікаў, утварае на некалькіх кілямэтрах натуральную граніцу паміж Беларусьсю і Летувой. На тэрыторыі Беларусі на левым беразе Сольчы разьмяшчаюцца вёска Варнакелі і гістарычнае мястэчка Беняконі. Потым рака зноў цячэ тэрыторыяй Летувы, дзе ўпадае ў Мерачанку.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads