Сорга
род расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́рга (па-лацінску: Sorghum) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых расьлінаў сямейства метлюжковыя. Сорга ўключае ў сябе каля 30 відаў, якія вырошчваюцца ў Азіі, Афрыцы, Паўднёвай і Паўночнай Амэрыцы, Эўропе і Аўстраліі. Шэраг відаў сорга, як то сорга двухколернае, вырошчваецца як культурная расьліна[1].
Remove ads
Выкарыстаньне
Мэтазгоднасьць вырошчваньня сорга ў засушлівых і паўзасушлівых рэгіёнах плянэты абумоўліваецца ягонай унівэрсальнасьцю і высокай прадуктыўнасьцю. Зялёная маса і зерне ахвотна есца многімі відамі сельскагаспадарчых жывёлаў. Сорга ня толькі высокаўраджайная культура, але яна багатая на вугляводы, бялкі, каратын, дубільныя рэчывы, вітаміны, якія гуляюць важную ролю ў падвышэньні прадуктыўнасьці жывёлаў.
Паводле пажыўных уласьцівасьцях збожжа і зялёная маса сорга амаль не саступаюць кукурузе, а ў некаторых рэгіёнах і пераўзыходзяць яе. Акрамя фуражу збожжа сорга выкарыстоўваецца для сьпіртавой і крахмалапаточныай прамысловасьці. У краінах трэцяга сьвету тэхнічнае сорга шырока выкарыстоўваецца для вытворчасьці розных мётлаў і венікаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads