Соснаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Сосны 2.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 году як Загальскі сельсавет у складзе Глускага раёну Бабруйскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Загальле. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Глускім раёне БССР. 5 красавіка 1936 года перададзены ў склад Любанскага раёну Слуцкай акругі.
Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці.
1 красавіка 1960 году цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Сосны, а сельсавет перайменаваны ў Соснаўскі[1].
9 сьнежня 2013 году пасёлак Сосны перайменаваны ў Сосны 2[2].
Remove ads
Гісторыя
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 2164 чалавекі[3], зь іх 96,7% — беларусы[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads