Сосны 2

пасёлак у Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сосны 2, да 2013 — Сосны[1] — вёска ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Цэнтар Соснаўскага сельсавету.

Хуткія факты

Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Любань — Камаровічы, за 25 км на паўднёвы ўсход ад гораду Любань, за 177 км ад Менску, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча. За 1,6 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца возера Баяніцкае.

Remove ads

Гісторыя

Падчас нямецкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёсцы быў разьмешчаны ахоўны пункт. 10 студзеня 1943 году ў вёсцы, дзе дыслякавалася 6-я рота 608-га ахоўнага палку, савецкія партызаны ў колькасьці 700—800 чалалавек зьдзейсьнілі атаку ў якой загінула 100 чалавек і яшчэ 80 былі паранены. Нямецкая 6-я рота панесла страты ў колькасьці 2 забітых і 9 параненых. Па словах мясцовага насельніцтва забітых і параненых партызаны павезьлі з сабой[2].

У 2013 годзе пасёлак Сосны быў перайменаваны ў Сосны 2 і атрымаў статус аграгарадку[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 687 чалавек[4]
  • 2019 год — 588 чалавек

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Амбуляторыя
  • Аптэка
  • Аддзяленьне сувязі

Славутасьці

Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads