Стадолічы

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стадо́лічы[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 13 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, на шашы Р128. Стадолічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Стадоліцкага сельсавету, а таксама камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шлях Ільіча» і калгасу «Стадолічы».

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядомы з 1551 году як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі, сяло Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

3 20 жніўня 1924 году — цэнтар сельсавету.

У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 72 жыхароў.

Насельніцтва

  • 1778 год — 40 двароў
  • 1838 год — 200 жыхароў
  • 1886 год — 53 двары, 443 жыхары
  • 1913 год — 209 двароў, 966 жыхароў
  • 1917 год — 200 двароў, 1198 жыхароў
  • 1940 год — 340 двароў, 990 жыхароў
  • 1998 год — 358 двароў, 889 жыхароў
  • 2000 год — 389 двароў, 914 жыхароў

Інфраструктура

Лясьніцтва, мэханічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі ашчаднага банку «Беларусбанк», 2 крамы.

Інфармацыя для турыстаў

Страчаная спадчына

  • Царква

Вядомыя выхадцы

Радзіма беларускага навукоўца В. В. Шура.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads