Сталінгра́дзкая бі́тва — бітва паміж войскамі СССР, з аднаго боку, і войскамі нацыскай Нямеччыны, Румыніі, Італіі, Вугоршчыны, Славаччыны, зь іншага, у хадзе нямецка-савецкай вайны. Бітва была адной з найважнейшых падзеяў Другой сусьветнай вайны і разам з бітвай на Курскай дузе была пераломным момантам у хадзе ваенных дзеяньняў, пасьля якіх нямецкія войскі згубілі стратэгічную ініцыятыву. Бітва ўключала ў сябе спробу вэрмахта захапіць левабярэжжа Волгі ў раёне Сталінграда (сучасны Валгаград) і сам горад, супрацьстаяньне ў горадзе, і контрнаступленьне Чырвонай арміі (апэрацыя «Ўран»), у выніку якога 6-я армія вэрмахта і іншыя сілы саюзьнікаў Нямеччыны ўнутры і вакол гораду былі акружаныя і часткова зьнішчаныя, сумарныя страты абодвух бакоў у гэтай бітве перавышаюць два мільёны чалавек. Дзяржавы Восі згубілі вялікую колькасьць людзей і ўзбраеньня і ў наступстве не былі здольныя цалкам аправіцца ад паразы.
Хуткія факты Сталінградзкая бітва, Дата: ...
 
Сталінградзкая бітва  | 
 | 
| 
 | 
Супернікі  | 
 Трэці Райх  Румынія  Каралеўства Італія  Вугоршчына  Незалежная дзяржава Харватыя[1] |  Савецкі Саюз | 
Камандуючыя  | 
 Адольф Гітлер  Фрыдрых Паўлюс  Эрых фон Манштайн  Вольфрам фон Рыхтгофен  Вільгельм Браўн  Пэтрэ Думітрэску  Канстанцін Канстантынэску  Італё Гарыбольдзі  Густав Яні  Віктар Павічіц |  Ёсіф Сталін  Георгі Жукаў   Васілій Чуйкоў  Аляксандар Васілеўскі  Семён Цімашэнка  Мікіта Хрушчоў  Канстанцін Ракасоўскі  Радыён Маліноўскі  Андрэй Яроменка  Азі Асланаў | 
Колькасьць  | 
Група арміяў «B»:
- Нямецкая 6-я армія
 
- 4-я нямецкая танкавая армія
  
3-я румынская армія 4-я румынская армія 8-я італьянская армія 2-я вугорская армія Харвацкі легіён
  Напачатку апэрацыі: 270 000 чалавец 3000 гарматаў і мінамётаў 500 танкаў 600 самалётаў (1600 да сярэдзіны верасьня)[2]
  Падчас савецкага контрнаступленьня: 1 011 000 чалавек 10 250 гарматаў і мінамётаў 675 танкаў 732 (402 працуючых) самалёта[3][4] | Сталінградзкі фронт Паўднёва-Заходні фронт Донскі фронт Савецкая 62-я армія
 
 
 
  Напачатку апэрацыі:  187 000 чалавек 2200 гарматаў і мінамётаў 400 танкаў 300 самалётаў[2]
  Падчас савецкага контрнаступленьня: 1 103 000 чалавек 15 500 гарматаў і мінамётаў 1463 танкі 1115[3] самалётаў | 
Страты  | 
750 000 забітых ці параненых  91 000 захопленых   Самалёты: 900 (уключаючы 274 транспартных і 165 бамбавальнікаў, выкарыстаных пад транспарт)[2]
 
 
 
 
 
  Агульна: 841 000 страчаных | 478 741 забітых ці зьніклых   650 878 параненых і хворых  40 000+ цывільнае насельніцтва   4341 танк   524 000 адзінак стралковай зброі[5]   15,7 тыс. гарматаў і мінамётаў[6]   769 бявой авіяцыі [7] Агульна: 1 129 619 страчаных | 
 | 
Закрыць
 
Для Савецкага Саюзу, які таксама панёс вялікія страты ў хадзе бітвы, перамога ў Сталінградзе адзначыла пачатак вызваленьня краіны, а таксама акупаваных тэрыторыяй Эўропы, што прывяло да канчатковага паражэньня нацыскай Нямеччыны ў 1945 годзе.