Станіслаў Берсан

савецкі партыйны і вайсковы дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станісла́ў Ігна́тавіч Бе́рсан (1895, Варшава, Расейская імпэрыя21 красавіка 1919) — савецкі партыйны і ваенны дзяяч, намесьнік старшыні Менскага савету, наркам па справах нацыянальнасьцяў Заходняй вобласьці й фронту, наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР. Удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1].

Хуткія факты Наркам па справах нацыянальнасьцяў Заходняй вобласьці й фронту, Наркам дзяржкантролю Літбел ССР ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з варшаўскай сям’і банкіраў, выхоўваўся за мяжой у Швайцарыі і Францыі.

У 1917 абвясьціў сябе польскім сацыялістам, далучыўся да менскіх бальшавікоў (Кнорына і іншых). У 1917 намесьнік старшыні Менскага Савету, камісар ВРК Заходняга фронту[1]. Чалец дэлегацыі ВРК па падпісаньню ў мястэчку Солы 21 лістапада (4 сьнежня) 1917 году дамовы зь нямецкім камандваньнем аб перамір’е на Заходнім фронце. Зь лістападу 1917 году наркам па справах нацыянальнасьцяў Заходняй вобласьці й фронту[1].

Заснавальнік і рэдактар бальшавіцкай газэты «Prawda» («Праўда»), пазьней «Polska prawda» («Польская праўда»), чалец праўленьня (бюро) Менскай групы СДКПіЛ. Зь лютага 1919 наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР[1].

У лютым 1919 арыштаваны польскімі легіянэрамі з арміі гэнерала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага (палякі, што раней служылі ў расейскім войску), расстраляны[1].

Remove ads

Памяць

Ягоным імем была названа вуліца ў Менску.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads