Станіслаў Бжуска
польскі паўстанец, каталіцкі сьвятар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Бжуска (па-польску: Stanisław Brzóska; 30 сьнежня 1832, Дакудаў — 25 траўня 1865, Саколаў-Падляскі) — польскі каталіцкі сьвятар, генэрал і капэлян часоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Remove ads
Біяграфія
Станіслаў быў сынам шляхціча Марсэля Бжускі, які паходзіў са старажытнай мазавецка-падляскай шляхецкай сям’і. Пасьля заканчэньня школы ў сямнаццаць гадоў ён паступіў у Кіеўскі ўнівэрсытэт, які пакінуў пасьля трох гадоў навучаньня, каб заняць месца выкладчыка ў сэмінарыі ў Янаве Падляскім. 10 сакавіка 1861 году быў арыштаваны за патрыятычную пропаведзь, год правёў за кратамі. З пачаткам Студзеньскага паўстаньня быў правадыром паўстанцаў у Лукаўскім павеце[1]. Быў узьведзены ў генэралы.
Быў арыштаваны 29 красавіка 1865 году й прысуджаны да сьмяротнага пакараньня праз павешаньне. Пакараньне сьмерцю адбылося на Сакалоўскім рынку 23 траўня 1865 году.
Пасьмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Белага арла (2008)[2].
Remove ads
Літаратура
- Ks. Stanisław Brzoska (biogram) w: Goniec Wielkopolski Nr 123 z 20.05.1895
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads