Канстанцін Шырвід
летувіскі лексыкограф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанці́н Шы́рвід (лац. Constantinus Szyrwid, лет. Konstantinas Sirvydas; польск. Konstanty Szyrwid; паміж 1578 і 1581 — 23 жніўня 1631, Вільня) — летувіскі лексыкограф, адзін з заснавальнікаў летувіскай пісьменнасьці[5].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся, як мяркуюць, у навакольлях Анікштаў. У 1598 годзе ў Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў езуіцкіх калеґіюмах Вільні, Рыгі ды іншых местаў, потым у Віленскай езуіцкай акадэміі (Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu; 1606—1610), быў прафэсарам акадэміі. Каля дзесяці гадоў чытаў пропаведзі ў акадэмічным касьцёле Сьвятых Янаў у Вільні.
Напісаў зборнік пропаведзяў (дакладней — канспэктаў або кароткія зьместы пропаведзяў) „Punktai sakymu“ на летувіскай і польскай мовах (першае выданьне 1629, другое 1644). Выдаў камэнтары да «Песьні песьняў» і «Пасланьню апостала Паўла эфэсянам» („Explanationes in Cantica Canticorum Salomonis et in epistolam D. Pavli ad Ephesios“).
Імя Шырвіда носіць вуліца ў Анікштах, у цэнтры Вільні (K. Sirvydo g., у савецкі час Рашытою), адзін з двароў у ансамблі Віленскага ўнівэрсытэту, сквэр у Старым Месьце паміж вуліцамі Гаона, Шварца і Замкавай.
Remove ads
«Слоўнік трох моваў»

Падрыхтаваў першы польска-лацінска-летувіскі слоўнік „Dictionarium trium linquarum“ («Слоўнік трох моваў»). Першае выданьне выйшла з друку ў Вільні каля 1620 году, потым слоўнік неаднаразова перавыдаваўся: 2-е дапоўненае выданьне 1629; 1631, 1642, 1677, 1713. Слоўнік прызначаўся для студэнтаў, якія вывучалі паэтыку і рыторыку; утрымоўваў каля 1400 словаў. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя слоўнік заставаўся адзіным аддрукаваным у ВКЛ слоўнікам летувіскай мовы (слоўнікі летувіскай мовы таксама выдаваліся ў Прусіі — у г.зв. «Малой Летуве»).
У назове і тэксьце «Слоўніка трох моваў» не падавалася назвы трэцяй (летувіскай) мовы[6] (хоць выдадзены ў 1683 годзе таксама пры Віленскай езуіцкай акадэміі першы друкаваны слоўнік латыскай мовы дакладна падаваў назву гэтай мовы ўжо ў самім сваім назове — «Dictionarium Polono-Latino-Lottavikum…»), вынікам чаго стала наступнае дадатковае азначэньне ў шэрагу навуковых працаў XIX ст.: «польскі, лацінскі і жамойцкі» (лац. Poln. Lat. et Samogiticae[7][8][9], ням. Das lateinisch-polnisch-samogitische Wörterbuch[10]) — як і ў некалькіх каталёгах бібліятэк на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (польск. «Synonima Polsko Łacinsko Żmuycka» ў Вільні[11], лац. «Synonyma Latino-Polono-Samogitica» ў Слоніме[12], польск. «Dykcyonarz Łacinsko-polski i Zmudzki» ў Крэтынзе[13]).
У 1855 годзе мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі зьвярнуў увагу на тое, што народжаны ў Магілёве лінгвіст і лексыколяг Фёдар Шымкевіч у сваёй фундамэнтальнай працы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» (1842 год) азначыў летувіскія словы, выпісаныя з слоўніка Шырвіда, як прыналежныя да «самагіцкай мовы», а з выдадзенага ў Прусіі слоўніка Руіга (у назове якога летувіская мова па-нямецку азначалася як «літоўская», ням. «Littauisch-Deutschen und Deutsch-Littauischen Lexicon») — як прыналежныя да «літоўскай мовы», хоць ужо за часамі Мікуцкага афіцыйная лінгвістычная навука, наадварот, вызначала мову першага слоўніка як «уласна літоўскую», а другога — як «жамойцкую»[14] (сучасная летувіская лінгвістыка вызначае мову прускіх выданьняў як «заснаваную на заходнежамойцкім дыялекце»[15]). Тым часам беларускую мову Фёдар Шымкевіч азначыў «літоўска-рускай»[16]. Як зазначае беларускі гісторык Іван Саракавік (у чым пагаджаецца з дасьледнікам Іванам Ласковым[17]), «Жамойць сталі называць Літвой немцы ва Ўсходняй Прусіі, якія выдавалі на жамойцкай мове значную колькасьць пратэстанцкай літаратуры. Нямецкая ж навуковая літаратура карысталася вялікім аўтарытэтам у Расеі. Так і ў расейскай навуцы пачалі сьцьвярджаць, што жамойты — гэта тое ж, што і літва»[18][19].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads