Фёдар Шымкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Сьпірыдонавіч Шымкевіч (15 лютага 1802, Магілёў — 15 красавіка 1843) — лінгвіст і лексыколяг.
Remove ads
Біяграфія
У 1827 годзе скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію і атрымаў ступень магістра багаслоўя і славесных навук. Працаваў выкладнікам нямецкай мовы, намесьнікам бібліятэкара Кіеўскай духоўнай акадэміі, начальнікам гаспадарчага дэпартамэнту Міністэрства ўнутраных справаў у Санкт-Пецярбургу, сябрам Прыказа грамадзкага апекаваньня ў Кіеве.
Навуковая дзейнасьць
Стварыў першы ў гісторыі ўсходнеславянскай лексыкаграфіі этымалягічны слоўнік расейскай мовы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» (ч. 1—2, 1842 год). У 1378 артыкулах гэтага слоўніка паказваецца ўтварэньне розных словаў ад пачатковых лексічных каранёў. Сярод гэтых утварэньняў падаецца больш за 880 беларускіх словаў з паметай «літоўска-рускае».
Сярод рукапіснай спадчыны «Збор састарэлых славянарускіх словаў», праект укладаньня «Слоўніка славянскіх гаворак», слоўнікі ўкраінскай, сэрбскахарвацкай, верхнялужыцкай, гоцкай і славянскай моваў, «Нямецкая граматыка» ды іншае[2].
Remove ads
Летувізацыя
У 1855 годзе мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі зьвярнуў увагу на тое, што ў працы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» летувіскія словы, выпісаныя з адзінага выдадзенага ў Вялікім Княстве Літоўскім слоўніка летувіскай мовы Канстанціна Шырвіда, азначаюцца як прыналежныя да «самагіцкай мовы», а з выдадзенага ў Прусіі слоўніка Філіпа Руіга (у назове якога летувіская мова па-нямецку азначалася як «літоўская», ням. «Littauisch-Deutschen und Deutsch-Littauischen Lexicon») — як прыналежныя да «літоўскай мовы», хоць ужо за часамі Мікуцкага афіцыйная лінгвістычная навука, наадварот, вызначала мову першага слоўніка як «уласна літоўскую», а другога — як «жамойцкую»[3] (сучасная летувіская лінгвістыка вызначае мову прускіх выданьняў як «заснаваную на заходнежамойцкім дыялекце»[4]). Тым часам беларуская мова ў слоўніку Фёдара Шымкевіча азначаецца «літоўска-рускай»[5].
Як зазначае беларускі гісторык Іван Саракавік (у чым пагаджаецца з дасьледнікам Іванам Ласковым[6]), «Жамойць сталі называць Літвой немцы ва Ўсходняй Прусіі, якія выдавалі на жамойцкай мове значную колькасьць пратэстанцкай літаратуры. Нямецкая ж навуковая літаратура карысталася вялікім аўтарытэтам у Расеі. Так і ў расейскай навуцы пачалі сьцьвярджаць, што жамойты — гэта тое ж, што і літва»[7][8].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads