Станіслаў Сак
(XV ст.) староста дубінкаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сак (у каталіцтве Станіслаў; ? — па 1433) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дубініцкі (1433). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Памян». Пачынальнік роду Саковічаў.
Remove ads
Імя
Сака, пазьней Зак (Sacco, Sack) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова сак- (саг-, зак-) (імёны ліцьвінаў Сакель, Сакень, Жагель; германскія імёны Sackel, Sacken, Sagel) паходзіць ад гоцкага sakjo 'спрэчка'[2][3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Saka[4], Saka[5] (2 кастрычніка 1413 году); Sack (15 траўня 1432 году)[6]; Sak (15 кастрычніка 1432 году)[7]; Sak Dubingensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[8]; Stanislaus Sak[9].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. Відаць, быў у сваяцтве з Даўгердамі.
Упершыню ўпамінаецца ў акце Гарадзельскай уніі (1413 год). У 1433 годзе быў старостам дубініцкім.
Меў сыноў Андрэя, Васіля (Ваську), Яна (Івашку), Станіслава (Станьку), Алехну, Пятра, Фёдара (Федзьку).
Мова і культура
Да акту Гарадзельскай уніі (1413 год) і Мельнскага міру (1422 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі[10][11]:
+ stanisslaus ∵ dcs ∵ sak ∵
+ s(igillum) sak · her(edis) de nyem[e…]
Да акту Гарадзенскай уніі (1432 год) прывесіў пячаць з лацінкавым гатычным надпісам[12]:
∗ peczeth ∗ sakowycz
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads