Жагель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жагель (Загель, Сагаль), Жагала (Загала), Жагайла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Загала, пазьней Загель (Sagalo[1], Sagel) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сак- (саг-, зак-) (імёны ліцьвінаў Сакель, Сакень, Жагар; германскія імёны Sakel, Sacken, Sagar) паходзіць ад гоцкага sakjo 'спрэчка'[3][4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши у в Острынском повете… Иева Жогаловича (25 студзеня 1516 году)[6]; Венцко Жакгоиловичъ с трема браты (1528 год)[7]; людми… а Матейца Жогала (1530 год)[8]; служба… Жакгел Бернавич (XVI ст.)[9]; Martinus Zagiel (1592, 1594 і 1599 гады)[10]; szlachty Adama… Marcina… y Antoniego… Żagiełłow… o Xiędzu Marcine Żagiellu (XVII ст.)[11]; Martinus Zagiel, Litv. (1768 год)[12]; Antoni Żagiell (1812 год)[13]; Zagiel (1824 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Доўкша і Пац Сагалевічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1511 годзе[15]
- Венцка Жагайлавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Жагелі (Żagiel) — прыгонныя з ваколіцаў Мерачу, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьзі[16].
Жагелі (Żagiel) гербу Трубы — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Віленскага павету і мястэчка Сьвіранаў[17][18].
Жагелі (Żagiel) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[19].
Жагелевічы (Żagielewicz) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[20].
Загаловічы або Жагаловічы (Zagołłowicz, Żagołłowicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[21].
Жагаль або Загаль (Zagal) і Жагель або Загель (Zagiel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].
У 1522 і 1525 гадох упаміналася пустаўшчына Жагайлоўшчына (Жагалоўшчына) каля Васілішкаў[23].
На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Жагелі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads