Сакель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сакель (Жакель, Жагіль, Шакель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сакіла або Сагіла, пазьней Сакель (Sakilo, Sagilo, Sakel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сак- (саг-, зак-) (імёны ліцьвінаў Сакень, Жагель, Жагар; германскія імёны Sacken, Sagel, Sagar) паходзіць ад гоцкага sakjo 'спрэчка'[3][4].

Прозьвішча літоўскага шляхецкага роду Сакеляў выводзяць ад нямецкага прозьвішча Sackel[5] (Sagel[6]).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Sakel (Szakel)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловека зъ землею на имя Сакеля Вилеиковича (6 жніўня 1493 году)[8]; а в Богдана Сакелевича (9 чэрвеня 1517 году)[9]; листь Станислава Якубовича Шакелевича… листъ Андрея Миколаевича Шакелевича… по смеръти стрыя Войтеха Богдановича Шакелевича (14 сакавіка 1585 году)[10]; бояромъ своимъ Тверскимъ небожчику Павлу Сакелю… Валенты Сакелевичъ (7 траўня 1586 году)[11]; Heliasz Sakiel (1621 год)[12]; Sakiel Jan Kazimierzowicz na miejscu rodzica Kazimerza Sakiela (1667 год)[13]; Piotr Sakiel Salomonowicz… Samuel Sakiel[14], Piotr Sakiel z Sakielów[15], Jan Sakiel[16], Jerzy Sakiel[17] (1690 год); U Pawła Sakiela… U Antona Sakiela… U Krzysztofa Sakiela… U Marcina Sakiela (6 студзеня 1700 году)[18]; Elżbieta Żagilewicz (1814 год)[19].

Remove ads

Носьбіты

  • Багдан Сакелевіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1517 годзе

Сакелі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці

Сакель (Sakiel, Sakiell) і Шакалевіч (Szakalewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].

На 1906 год існавала вёска Жакелі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[21].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads