Станіслаў Фэрдынанд Жавускі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Фэрдынанд Жавускі (польск. Stanisław Ferdynand Rzewuski; 1737, Падгорцы — 16 чэрвеня 1786, Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1759—1760) і харунжы вялікі літоўскі (1762—1782); ратмістар панцырны (1755), генэрал-маёр кароннай арміі (1757).
Трымаў Холмінскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)[1].
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх гербу «Крыўда» , сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны зь Любамірскіх. Меў братоў Юзэфа і Севярына.
Абіраўся паслом на соймы. Быў фэльдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасьня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 траўня 1760 — харунжага вялікага літоўскага.
Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілію, Ганну, Францішку і Караліну.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads