Станіслаў Шыманоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі (1893, в. Данюшава, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць — восень 1920, Беніца, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Данюшава Віленскай губэрні (цяпер Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці). Удзельнік Першай сусьветнай вайны.
Вярнуўшыся ў 1918 на Радзіму, парабкаваў.
Творчасьць
Друкаваўся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», часопісе «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зямля», «Песьня над магілай», «Голад» і іншых стварыў вобраз сваёй Радзімы, разбуранай падчас вайны й здушанай голадам. Селянін і рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы прасякнуты верай у абуджэньне народа («Зорка», «Усход сонца», «З нашага жыцьця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызьнякі». Мінорная танальнасьць характэрна для інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Янку Купалу.
Рукапісы вершаў Станіслаў Шыманоўскага зьберагаюцца ў бібліятэцы АН Літвы.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
- Шыманоўскі Станіслаў. А.Ліс. 475 с. Асветнікі зямлі Беларускай : Энцыкл. Энцыкл. даведнік/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. У. М. Жук.- Мн., БелЭн, 2001.-496 с.: іл.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads