Старажоўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старажоўка
Remove ads

Старажоўка, Старажоўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночнай частцы места, за Траецкай гарой. На захад ад прадмесьця знаходзіліся Старажоўскія могілкі. Часам Старажоўку звалі Пярэспай.

Thumb
Старажоўка і Пярэспа, 1853 р.
Thumb
Царква Сьвятой Марыі Магдалены

На захад ад Старажоўкі пачынаецца Старосьцінская Слабада, на поўнач — Пярэспа, на паўночны ўсход — Камароўка, на поўдзень — Траецкае прадмесьце[1][2].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Старажоўская царква, 1897 р.

Сваю назву прадмесьце атрымала ад вартаўнічай (старажовай) заставы, што знаходзілася пры выезьдзе зь места з боку Старавіленскага і Даўгінаўскага трактаў у Барысаўскім кірунку (цяпер гэта скрыжаваньне вуліцаў Максіма Багдановіча і Кісялёва).

З 1797 року Старажоўскімі пачалі называць і праваслаўныя могілкі, дзе ў 1847 року збудавалі мураваную царкву Сьвятой Марыі Магдаліны[3].

На пачатак XX ст. прадмесьце ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз Старажоўку праходзілі Мікалаеўская (цяпер Крапоткіна), Міхайлаўская (Камуністычная), Старажоўская (Кісялёва), Старавіленская, Вялікая Барысаўская (Максіма Багдановіча) вуліцы[4].

Thumb
Прадмесьце ў наш час

У 1987 року менскія ўлады назвалі «Старажоўскай» вуліцу, якая праходзіла ўздоўж набярэжнай Сьвіслачы паблізу крамы «Панарама», што з гістарычнага гледзішча не было дакладным[5].

22 сьнежня 2006 року мескія ўлады надалі безназоўнаму сквэру на рагу праспэкта Машэрава і вуліцы Старажоўскай назву «Старажоўскі сквэр»[6].

Remove ads

Старыя адрасы

  • Рог Вялікай Барысаўскай і Старажоўскай. Бровар «Багемія», заснаваны ў 1894 року графам К. Чапскім. Меў паравы рухавік і дасканалае на той час абсталяваньне. Праз два рокі бровар набылі Лекерты. Прадукцыя прадпрыемства атрымала пачэсную грамату Ўсерасейскай прамысловай і мастацкай выставы 1896 року ў Ніжнім Ноўгарадзе[7].
  • Міхайлаўская 81. Дрожджава-вінакурны завод Г. Гатоўскага. Пачаў дзеяць у 1881 року. У 1895 року пачаў вырабляць яшчэ й сьпірт. Меў паравы кацёл, які абслугоўваў таксама млын пры заводзе. У пачатку XX ст. прадпрыемства ўваходзіла ў склад манапалістычнага аб’яднаньня дрожджава-вінакурных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю. Цяпер будынак належыць хлебазаводу №2 (Камуністычная, 70).
  • Стара-Віленская, 26, дом Фэльдмана. Кансьпіратыўная кватэра РСДРП у часы першай сусьветнай вайны. Прыкладна на тым месцы цяпер стаіць будынак на рагу вуліцаў Старавіленскай і Кісялёва (Старавіленская, 56).
  • Старажоўскія могілкі. Царква роўнаапостальнай Марыі Магдалены, заснаваная ў 1847 року. У 1950-я рокі царкву перабудавалі, да 1989 року будынак належыў Архіўнаму кіраваньню БССР. Па рэстаўрацыі царкву перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату (Кісялёва, 78).
Remove ads

Галерэя

Праекты і пляны

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads