Старажоўскія могілкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старажоўскія могілкі
Remove ads

Старажо́ўскія мо́гілкі (таксама Пярэ́сьпінскія) — нэкропаль, што існаваў у XVIIIXX стагодзьдзях у горадзе Менску.

могілкі
Старажоўскія могілкі
Thumb
Старажоўскія могілкі і брама, 1920-я гг.
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Каардынаты53°54′58″ пн. ш. 27°33′10.4″ у. д.
Дата скасаваньня1950-я
Статусзьнішчаныя
Старажоўскія могілкі на мапе Беларусі
Thumb
Старажоўскія могілкі
Старажоўскія могілкі
Старажоўскія могілкі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

У канцы XVIII стагодзьдзя, пасьля таго як Менск увайшоў у склад Расейскай імпэрыі, для яго стаў дзейнічаць указ Кацярыны II аб могілках. Цяпер хаваць памерлых у цэнтры гораду і каля храмаў можна было толькі ў асаблівых выпадках. Для могілак былі адведзеныя спэцыяльныя тэрыторыі: для праваслаўных — на Пярэсьпе (пазьней гэтая мясцовасьць пачала называцца Старажоўкай), уніятаў — на Залатой Горцы, каталікоў — на Кальварыі[1]. Першыя магілы датуюцца 1795 годам[2].

Могілкі закрылі ў 1937 годзе, але ў часе Другой сусьветнай вайны пахаваньні грамадзянскіх асобаў працягваліся. У 1943 годзе тут было праведзенае пышнае пахаваньне паліцыянта[1]. Пахаваньні адбываліся кароткі час і па вызваленьні Менску[2].

Пасьля вайны было прынятае рашэньне аб ліквідацыі могілак. Тады ж адсюль, са Старажоўкі, перанесьлі на Вайсковыя могілкі прах Івана Пуліхава. Улады аб’явілі, што рэшткі з могілак можна выпакваць для перазахаваньня. Былі сваякі памерлых, якія мелі жаданьне гэта зрабіць. Адабраныя труны складваліся ў сутарэньнях Царквы Сьвятой Марыі Магдаліны, адкуль іх пазьней вывозілі, часам у іншыя гарады. Пахаваньні сьвятароў, якія месьціліся перад царквой, былі раскапаныя рабочымі і ўскрытыя ў часе рэканструкцыі храма. Магілы, якія не былі перанесеныя, былі выраўненыя бульдозэрам. Сярод іншых, былі выраўненая магілы беларускіх дзяячоў Алеся Бурбіса і палітычнага дзяяча Сьцяпана Булата[1][3].

У 1950-я гады на месцы могілак паклалі асфальт (аўтамабільная дарога вуліцы Старажоўскай), пабудавалі кінатэатр «Спартак» (цяпер Моладзевы тэатар)[1].

Нашыя дні

Thumb
Брама і Царква Сьвятой Марыі Магдаліны

Цяперака пра колішнія могілкі нагадваюць Старажоўская брама і надмагільлі, перанесеныя сюды з тэрыторыі могілак. У 1993 годзе, да 200-годзьдзя Менскае япархіі, побач з царквой быў усталяваны помнік подле бласлаўленьня мітрапаліта Менскага й Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філярэта. На пліце помніка па-расейску напісана: «Супакой, Госпадзе, душы памерлых рабоў тваіх усіх на месцы гэтым пахаваных»[1]. У часе рэканструкцыі Моладзевага тэатру неаднаразова выкапваліся чалавечыя астанкі[2][4], 14 сьнежня 2015 году была адкапаная труна з рэшткамі вайскоўца[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads