Старосьцінская Слабада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старосьцінская Слабада, або Старосьцінскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночнай частцы места, паміж Старажоўскімі могілкамі і рэчышчам Сьвіслачы.

На паўднёвы захад ад Старосьцінскай Слабады пачынаецца Татарская Слабада, на паўночны захад — Людамонт, на паўночны ўсход — Старажоўка, на паўднёвы ўсход — Траецкае прадмесьце[1][2].
Remove ads
Гісторыя

За часамі Вялікага Княства Літоўскага гэтая мясцовасьць, відаць, была дзяржаўным маёнткам, які складаў кармленьне старосты менскага, што ўзначальваў тутэйшы гродзкі суд. Гэтая вэрсія паходжаньня назвы пацьвярджаецца тым, што аднайменная з прадмесьцем вуліца патрапіла да сьпісу «нерасейскіх» (г. зн. немаскоўскіх) тапонімаў, якія расейскія ўлады перайменавалі ў 1866 року. Старосьцінскую Слабаду перайменавалі ў Старую Слабаду, але традыцыйная гістарычная назва яшчэ доўга не саступала месца наватвору, часта сустракалася нават у афіцыйных дакумэнтах[3].

У пачатку XX ст. Старосьцінская Слабада ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Міхайлаўская, Стараслабадзкая, Маладэчанская і Радашкаўская вуліцы[1][4].
Вуліца Стараслабадзкая праіснавала да сярэдзіны 1980-х рокаў, калі на яе месцы збудавалі велізарны белы гмах з крамай «Панарама». На паседжаньні 6 траўня 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб наданьні безыменнай паркавай зоне ў складзе ляндшафтава-рэкрэацыйных тэрыторыяў уздоўж ракі Сьвіслач, у межах вул. Камуністычная — вул. Старажоўская — рака Сьвіслач назвы «Старосьцінская слабада»[5].
У наш час пра існаваньне прадмесьця сьведчыць аднайменная паркавая зона.
Remove ads
Старыя адрасы
- Міхайлаўская, 2. Дом Каўфмана. Другая вышэйшая пачатковая вучэльня. Адкрылася 1 ліпеня 1905 року, як меская чатырохклясная. У 1907 року атрымала дазвол на выкладаньне замежнай мовы. 1 студзеня 1913 року была ператвораная ў вышэйшую пачатковую вучэльню, пераехала на Койданаўскую вуліцу. Першы будынак вучэльні месьціўся ў прырэчнай частцы цяперашняй Камуністычнай вуліцы[6].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads