Царква Сьвятой Марыі Магдаліны (Менск)

праваслаўны храм у Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Марыі Магдаліны (Менск)
Remove ads

Царква́ Сьвято́й Мары́і Магдалі́ны ў Менску — праваслаўны храм, пабудаваны ў 1847 годзе з цэглы на паўночнай ускраіне гораду на былых Старажоўскіх (Пярэспінскіх) могілках. Месьціцца на вуліцы Кісялёва.

храм
Царква Сьвятой Марыі Магдаліны
Thumb
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Каардынаты53°54′58.41″ пн. ш. 27°33′13.05″ у. д.
КанфэсіяПраваслаўе
ЭпархіяМенская 
Архітэктурны стыльклясыцызм
Дата заснаваньня1847
Дата пабудовы1847 год
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Марыі Магдаліны на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятой Марыі Магдаліны
Царква Сьвятой Марыі Магдаліны
Царква Сьвятой Марыі Магдаліны на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

У 1623 годзе менскі судзьдзя Марцін Валадковіч ахвяраваў Сьвята-Петра-Паўлаўскаму манастыру фальварак Пярэспа[1]. У 1804 годзе паводле хадайніцтва архімандрыта Сьвята-Петра-Паўлаўскага манастыра Лазара на Пярэсьпінскіх могілках ўзьведзеная невялікая драўляная царква, пры якой існавала багадзельня. У 1835 годзе храм згарэў. Новая мураваная царква была ўзьведзеная на ахвяраваньні гараджанаў. Будаўніком царквы лічыцца протаіерэй катэдральнага сабору айцец Пётар Яліноўскі, які памёр у 1870 годзе й быў пахаваны ў крыпце пад апсыдай. Новая царква была пабудаваная ў 1847 годзе. У 1879 годзе царква набые статус прыходзкай. У 1903—04 гг. пры храме пабудаваная царкоўная школа, пагост абнесены мураванай агароджай з брамай. У 1932—33 гг. пасьля закрыцьця Старажоўскіх могілак закрыты і храм, але ў 1934 годзе быў зноў вернуты прыхаджанам. Адзіны адкрыты храм набыў значнасьць катэдральнага сабору. У 1937 годзе храм ізноў закрыты й пераўтвораны ў сталярную майстэрню[1].

Храм дзейнічае падчас нямецкай акупацыі. Царква была адкрытая 27 ліпеня 1941 году[1]. Закрыты ў 1949 годзе й прыстасаваны пад сховішча архіву кінафотадакумэнтаў БССР і Цэнтральную лябараторыю мікрафотакапіраваньня й рэстаўрацыі дакумэнтаў цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР.

У 1990 годзе храм вернуты праваслаўным вернікам. Пасьля рэстаўрацыі 25 лістапада 1990 году асьвячоны архіпастарам Філярэтам, у царкву дастаўленая часьціца мошчаў Сьвятой Марыі Магдаліны[1].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Царква й Старажоўская брама

Царква

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму[1]. Першапачаткова, аднакупальны аднаапсыдны храм[2]. Да прамавугольнага ў пляне асноўнага аб’ёму з усходняга боку далучаныя з усходняга боку — нязначна выступаючая апсыда, з заходняга — вялікая прыбудова. Пры рэканструкцыі храма ў 1950-я апсыда закрытая чатырохкалённым портыкам, пастаўленым на высокі цокаль. У выніку аднаўленьня ў 1990-я гт. царква набыла рысы рэтраспэктыўна-рускага стылю — над прытворам узьведзеная шатровая 8-гранная званіца, над малітоўнай заляй — цыбулепадобны купал на сьветлавым барабане. Інтэр’ер зальны трохнэфавы[2]. Перакрыцьці крыжовыя й цыліндрычныя[2].

Брама

Старажоўская брама месьціцца перад царквой. Пабудаваная ў канцы 19 ст. з цэглы. Брама аднапралётная, манумэнтальная, кампазыцыйна падкрэсьлівае галоўны ўваход у будынак[2]. Плоскасьць дэкараваная пілястрамі, арачнымі нішамі, бакавымі валютамі, завершаная разьвітым шматправіляваным карнізам. Над цэнтральным арачным праёмам узвышаецца дэкаратыўны атык, увянчаны невялікай лучковай галоўкай. Зьбераглася частка агароджы. Брама вырашаная ў эклетычных формах[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads