Старовесь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старо́весь (па-польску: Starowieś, па-падляску: Stáre Sełó[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары Старога Сяла ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]).
Гісторыя
Вёска ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 г., калі ў складзе Боцькаўскіх маёмасьцяў Сапегаў на 24 валоках працавалі тут мужыкі і баяры. У 1674 г. у Старым Сяле было 5 католікоў і 54 уніятаў, а ў 1738 г. у 28 хатах пражывалі ўжо 96 жыхароў. Тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Боцьках. У 20-х гадах 19 ст. уладальнікі Боцькаў прадалі часткі зямлі ў Старым Сяле сем'ям Грынявіцкіх і Лалевічаў, якія заснавалі тут невялікія самастойныя маёнткі. У 1885 г. маёнткі купіў ресеец Яўфім Пагодзін, які ў 1900 г. распрадаў чатску зямель тутэйшаму мужыцкаму таварыству. У 1896 г. у вёсцы пражывалі 267 жыхароў, у маёнтку дадатковыя 22[4]. У міжваенны пэрыяд Старовесь прыналежала да Старовесь прыналежала да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 195 жыхароў (30 каталікоў і 166 праваслаўных, зь іх 33 палякаў і 163 беларусы)[5]. У 1944 г. адступаючыя немцы спалілі тут 19 хатаў[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads