Стоцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Стокі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Ялоўскі сельсавет у складзе Сьвіслацкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Ялоўка.

З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 8 ліпеня 1950 году пасьля дэмаркацыі мяжы з ПНР, цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Стокі, сельсавет перайменаваны ў Стоцкі. 16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Нязбодзіцкага сельсавету[1].

На 1 студзеня 1941 году ў склад сельсавету ўваходзілі 19 населеных пунктаў, насельніцтва сельсавета складала 2785 чалавек.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads