Ялоўка
вёска ў гміне Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ялоўка[2][3][4] (польск. Jałówka) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ялоўцы. Уваходзіць у склад гміны Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2013 год — 305 чалавек.
Remove ads
Ялоўка — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ялоўка ўпамінаецца ў XVI ст. як мястэчка ў Ваўкавыскім павеце Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Раней тут, відаць, існаваў цэнтар адміністрацыі Ялоўскай пушчы, найбольш заходняй часткі Ваўпянскай пушчы. Мястэчка засялялася беларусамі з паўднёвых прытокаў Росі (на 1623 год тут налічвалася толькі 4 палякі, 4 летувісы і 2 вугорцы[5]).
21 сьнежня 1545 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Ялоўцы Магдэбурскае права. Ужо ў пачатку XVI ст. у мястэчку існавала царква, пазьней вялікая княгіня Бона Сфорца фундавала тут касьцёл. 21 студзеня 1589 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза заснаваў у Ялоўцы войтаўства. У пачатку ХVІІ ст. староста ялоўскі Ян Станіслаў Сапега заснаваў тут першую школу. У XVII ст. мястэчка стала цэнтрам нягродавага староства, якое трымалі Гарайны. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. спустошылі Ялоўку, таму чарговы староста Юры Караль Глябовіч вызваліў мяшчанаў ад падаткаў і дапамагаў у адбудове спаленых хатаў[5].
У 1766 годзе Ялоўскае нягродавае староства трымаў кашталян берасьцейскі Ян Гарайн, які сплаціў зь яго кварты 3751 злоты і 28 грошаў. Згодна з пастановай сойму 1773—1775 гадоў староства перайшло да пісара земскага і дэпутата ваўкавыскага Міхала Булгарына на 50 гадоў з выплатай на карысьць скарбу Вялікага Княства Літоўскага 15 тыс. злотых штогод. У канцы XVIII ст. у Ялоўцы зьявіліся першыя юдэі, якія спачатку належалі да кагалу ў Сьвіслачы[6]. 18 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку герб: «у блакітным полі выява Сьвятога Мацьвея»[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ялоўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1859 годзе тут пачалося будаваньне новага касьцёлу. Неўзабаве расейскія ўлады адабралі будынак у каталікоў і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскаму патрыярхату), а ў 1861 годзе заснавалі новую царкву Аляксандра Неўскага. У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня на каталіцкую Сёмуху 1863 году Ялоўку заняў паўстанцкі аддзел Валерага Ўрублеўскага. З гэтай прычыны ў 1866 годзе расейскія ўлады ліквідавалі каталіцкую парафію, якую далучылі да сьвіслацкай парафіі. Мясцовыя каталікі атрымалі дазвол на стварэньне парафіі Сьвятога Антонія толькі ў 1907 годзе і ў 1910—1915 гадох збудавалі ў мястэчку новы касьцёл[5]. У другой палове XIX ст. у Ялоўцы дзеялі 2 царквы, расейская сельская прыходзкая вучэльня. Большасьць жыхароў займаліся земляробствам, сярод рамесьнікаў пераважалі цесьляры і катляры. У выніку хуткага росту жыдоўскай грамады ў мястэчку заснавалі самастойную гміну з 2 сынагогамі[6].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ялоўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ялоўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ялоўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Польскія ўлады ў 1922 годзе перарабілі царкву Аляксандра Неўскага пад касьцёл Перамяненьня Пана і Сьвятога Міхала. З 1933 году касьцёл стаў цэнтрам самастойнай (другой у мястэчку) парафіі[5]. У 1937—1939 гадох ксяндзом у Ялоўцы быў Янка Семашкевіч.
У 1939 годзе Ялоўка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Сьвіслацкага раёну Беластоцкай вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Ялоўка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 24 чэрвеня 1941 году ў выніку нямецкага наступленьня згарэлі 55 жылых дамоў, 250 гаспадарчых пабудоў і драўляная царква[5]. Пад канец 1942 году нацысты вывезьлі зь Ялоўкі ўсіх жыдоў (каля 600 чал.), сьпярша ў часовы лягер пад Ваўкавыскам, а потым у лягер сьмерці ў Трэблінку[6]. У ліпені 1944 году пры адступленьні нацысты зьнішчылі касьцёл Сьвятога Антонія, новабудаваную царкву і сынагогу[5]. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі паселішча Польшчы. Праваслаўныя жыхары толькі ў 1958—1966 гадох збудавалі новую мураваную царкву Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа[5]. Па Другой сусьветнай вайны Ялоўку далучылі да гміны Міхалова. З прычыны блізкага знаходжаньня ад дзяржаўнай граніцы (за 1 км ад яе) і аддаленасьці ад камунікацыйных шляхоў паселішча хутка пачало занепадаць.
- Мястэчка на старых здымках
- Дзеці, 1916 г.
- Рынак, 1925—35 гг.
- Рынак, 1929 г.
- Рынак, 1929 г.
- Рынак. Узьвіжанская царква 1929 г.
- Касьцёл, каля 1935 г.
- Сынагога, 1929 г.
- Сынагога, 1929 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1781 год — 1658 чал.[5]
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 330 муж., зь іх шляхты 1, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 217, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 111[8]; 1878 год — 1091 чал., зь іх 668 юдэяў[9]; 1830 год — 707 чал., зь іх хрысьціянаў 346 і юдэяў 401[5]; 1897 год — 1311 чал., зь іх 743 юдэі
- XX стагодзьдзе: 1912 год — 2920 чал.; 1921 год — 1211 чал., зь іх паводле веры 394 каталікі, 229 праваслаўныя і 588 юдэі, паводле нацыянальнасьці 1163 чал. запісалі палякамі, 5 беларусамі, 40 жыдамі і 3 іншай нацыянальнасьці[10]; 1939 год — 5 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 291 чал.; 2013 год — 305 чал.
Канфэсійны і нацыянальны склад
Жыхары Ялоўкі каталіцкай веры (парафія Перамяненьня Пана[11]) маюць польскую нацыянальную ідэнтыфікацыю, тым часам этнічныя беларусы ў большасьці праваслаўныя (прыход Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа).
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Перамяненьня Пана (1859, 1922)
- Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1956—1960)
Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (1910—1915, зруйнаваны ў 1944)
Галерэя
- Краявіды Ялоўкі
- Касьцёл Перамяненьня Пана
- Крыжаўзьвіжанская царква
- Царкоўная званіца
- Вуліца
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads