Страдун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стра́дун (па-харвацку: Stradun), або Пля́ца (па-харвацку: Placa) — пешаходная вуліца ў Дуброўніку, Харватыя. Даўжыня — 300 мэтраў. Праходзіць праз увесь Стары горад, ад брамы Піле да брамы Плочэ. На Страдуне знаходзяцца шэраг славутасьцяў Дуброўніку, як то касьцёлы, званіцы, фантаны, а таксама кавярні, рэстарацыі й крамы.
вуліца | |
![]() | |
Краіна | Харватыя |
Месцазнаходжаньне | Дуброўнік |
Каардынаты | 42°38′29″ пн. ш. 18°06′29″ у. д. |
Статус | Category:Cultural heritage monuments in Croatia[d] |
Страдун на мапе Харватыі ![]() ![]() Страдун | |
![]() |
Remove ads
Назва
Назва «Страдун» паходзіць ад вэнэцыянскага «вялікая вуліца». «Пляца» паходзіць ад па-лацінску: platea communis і азначае «грамадзкая вуліца».
Гісторыя
У старажытнасьці на месцы сучаснага Страдуну пралягаў канал, які аддзяляў выспу Ляўс з горадам Рагузай і паселішча Дубрава, якое знаходзілася на кантынэнце. У XII стагодзьдзі канал быў высушаны і два паселішчы зьліліся ў адно. У 1468 годзе на вуліцы, што ўзьнікла на месцы каналу, быў пакладзены брук. Сучасную форму Страдун набыў пасьля землятрусу 1667 году. Вуліца была моцна пашкоджана сэрбскім артылерыйскім абстрэлам падчас вайны Харватыі за незалежнасьць 1991—1992 гг., але па сканчэньні вайны была цалкам адрэстаўраваная.
Remove ads
Культура
Штогод 2 лютага па Страдуне праходзіць працэсыя ў гонар Сьвятога Блязыюса — заступніка гораду, што зьяўляецца часткай Фэсту Сьвятога Блязыюса.
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Страдун — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads