Дуброўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуброўнік (па-харвацку: Dubrovnik, па-італьянску: Ragusa, па-далмацку і па-лацінску: Ragusa) — горад у Харватыі. Месьціцца на беразе Адрыятычнага мора, на поўдні Далмацыі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дуброўніцка-Нерэтванскай жупаніі. Насельніцтва — 42 615 чалавек.
Стары горад Дуброўніку быў уключаны ў 1979 годзе ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.[1] Ён лічыцца адным зь дзесяці найлепш захаваных сярэднявечных гарадоў, абкружаных мурам, у сьвеце.[2]
Remove ads
Гісторыя

Лічыцца, што Дуброўнік (Рагуза) быў заснаваны ў VII стагодзьдзі ўцекачамі з Эпідаўру, які быў разбураны аварамі, або славянамі. Паселішча эпідаўраўцаў знаходзілася на невялічкай высьпе, якая называлася Ляўс і была аддзеленая ад кантынэнту каналам. Крыху пазьней насупраць выспы вырасла славянскае паселішча, якое назыалася Дубрава. У VII—X стагодзьдзях Рагуза знаходзілася пад уладай Бізантыі, але захоўвала пэўную самастойнасьць. Паступова раманскае і славянскае насельніцтва зьмяшалася, на месцы высахлага ў XII стагодзьдзі каналу была пракладзена галоўная вуліца гораду — Страдун.
У 1205–1358 гадох горад апынуўся пад уладай Вэнэцыянскае рэспублікі. У гэты час горад становіцца важным пастаўшчыком скураў, воску, срэбра і іншых мэталаў для Вэнэцыі. У 1235 годзе была ўведзена новая сыстэма кіраваньня горадам: князь (рэктар), які абіраўся на месяц, — Малое веча — Вялікае веча — Рада прызначаных (Сэнат). У студзені 1348 году ў Дуброўніку адбылася ўспышка чумы.[3]
У сярэдзіне XIV стагодзьдзя ў Дуброўніку сфармавалася арыстыкратычная рэспубліка, дэвізам якой быў «Свабода, або сьмерць!». У 1358 годзе Вэнэцыя пацярпела паразу ад вугорскага караля Лаяша Вялікага, і Дуброўнік прызнаў сюзэрэнытэт Вугоршчыны, які, аднак, ня быў істотным.
Найвышэйшага росквіту Рэспубліка дасягнула ў XV—XVI стагодзьдзях, умела балянсаваўшы паміж Вэнэцыяй і Асманскай імпэрыяй і выгадна гандляваўшы ў Міжземнамор’і. Мясцовыя купцы бывалі таксама і ў Індыі, і ў Амэрыцы.
6 красавіка 1667 году ў Рагузе адбыўся моцны землятрус, у якім загінула 5 тысячаў чалавек, у т.л. глава Рэспублікі — рэктар (князь). Большасьць будынкаў была разбурана, але паступова горад быў адбудаваны і набыў сучасны выгляд.
У 1806 годзе Дуброўнік (Рагуза) быў захоплены французамі, і праз два гады рэспубліка была ліквідавана. Але ўжо ў 1814 годзе ў горад увайшлі аўстрыйскія войскі, і ў 1815, у выніку пагадненьняў, заключаных на Венскім кангрэсе, Дуброўнік увайшоў у склад Аўстрыйскае імпэрыі.
У 1918 годзе, па сканчэньні Першай сусьветнай вайны і распадзе Аўстра-Вугоршчыны, горад, які цяпер стаў афіцыйна называцца Дуброўнік, увайшоў у склад Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў, якая ў 1929 годзе становіцца Югаславіяй.
У 1979 годзе старая частка гораду была ўключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Дуброўнік моцна пацярпеў падчас Вайны Харватыі за незалежнасьць (1991—1995 гг.). Па яе сканчэньні ў горадзе былі праведзены маштабныя рэстаўрацыйныя работы, і ён стаў адным з найважнейшых турыстычных цэнтраў Харватыі.
Remove ads
Транспарт
Аэрапорт Дуброўніку разьмешчаны за 22 км на поўдзень ад гораду і зьяўляецца трэцім паводле велічыні ў Харватыі.
Канатная дарога злучае Дуброўнік з гарой Срдж.
Дзяржаўная аўтадарога 8 у паўночным кірунку вядзе праз мост Франьё Туджмана да граніцы з Босьніяй і Герцагавінай, а ў паўднёвым — праз аэрапорт да граніцы з Чарнагорыяй.
Гаспадарка
На 2020 год у Дуброўніку месьціўся марскі грузаперавозчык «Атлянтычнае плаваньне».
Славутасьці
- Стары горад з шматлікімі будынкамі ў гатычным, рэнэсансным і барочным стылях.
- Гарадзкі мур (XII стагодзьдзе) з бастыёнам Бокар, фартэцыяй Мінчэта, фортам Сьвятога Яна і брамамі Піле і Плочэ.
- Катэдра
- Касьцёл Сьвятога Блязыюса — у гонар заступніку гораду
- Касьцёл Сьвятога Спаса
- Касьцёл Сьвятога Ігнацыя
- Кляштар і касьцёл дамініканаў
- Кляштар і касьцёл францішканаў
- Кляштар Сьвятой Кляры
- Сынагога
- Царква Сьвятога Дабравешчаньня (сэрбская)
- Страдун — галоўная пешаходная вуліца гораду
- Пляц Ложы — галоўны пляц Старога гораду
- Пляц Гундуліча з помнікам паэту
- Княскі двор
- Палац Спонца
- Вялікі і Малы фантан Анофрыя
- Калёна Ролянда
Музэі
- Археалягічны музэй
- Музэй гісторыі і культуры
- Музэй мараплаваньня
- Музэй Айчыннай вайны, прысьвечаны падзеям Вайны Харватыі за незалежнасьць
Remove ads
Гарады-сябры
Асобы
- Іван Буніч Вучыч — харвацкі паэт
- Мілаван Глішыч — сэрбскі паэт
- Іван Гундуліч — харвацкі паэт
- Марын Држыч — харвацкі пісьменьнік
Галерэя
- Страдун — галоўная пешаходная вуліца гораду
- Вялікі фантан Анофрыя
- Порт
- Стары горад
- Найвышэйшы пункт гарадзкога муру
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads