Стрыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стрыкі́ (па-польску: Stryki, па-падляску: Strykí[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. сьв. Яна Багаслова ў Аўгустове). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараджэньня Дзявіцы Марыі і сьв. Мікалая ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя

Стрыкі ўпершыню ўзгадваюцца ў 1528 годзе як прадмесьце Бельска. У 16 ст. разьмяшчаліся на 43 валоках зямлі, якія падлягалі бурмістру Бельска, дадаткова былі тут 4 валокі бельскіх цэркваў ды 7 валокаў фальварку ў Грабаўцы. Вёска была зьнішчаная ў час швэдзкіх войнаў 17 ст., але хутка адбудавалася. У 1790 годзе было тут 79 хатаў[4]. Вядома, што на мясцовых могілках ужо ў 1814 годзе стаяла царква сьв. Ануфрыя, якая зьяўлялася аб’ектам спрэчкаў паміж уніятамі ды праваслаўнымі (жыхары Стрыкоў у большасьці ніколі не прымалі вуніі). 3 траўня 1863 г. паўстанцкі атрад Францішка Ляткоўскага быў разьбіты расейцамі пад Стрыкамі, сьведчаньнем чаму зьяўляецца захаваная ў лесе побач зь вёскай паўстанцкая магіла. У міжваенны пэрыяд Стрыкі прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 205 жыхароў (31 палякаў-каталікоў ды 174 праваслаўныя беларусы)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Стрыкі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Remove ads
Ураджэнцы
- Ян Сычэўскі (1937—2023) — польскі палітык, дзяяч беларускае меншасьці ў Польшчы
Галерэя
- Каплічка ў вёсцы
- Магіла паўстанцаў 1863 г. у лесе побач зь вёскай
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads