Студэнцкае этнаграфічнае таварыства
беларускае грамадзкае аб’яднаньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Студэ́нцкае этнаграфі́чнае тавары́ства (СЭТ) — моладзевае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ўлетку 1995 году. Пасьля перапынку аднавіла дзейнасьць у жніўні 1998 году. Дзяржаўны ўлік атрымала ў 2002 годзе. Рада таварыства дзейнічае ў Менску, дзе знаходзіцца офіс СЭТ, у Горадні, Віцебску і Магілёве існуюць суполкі-філіялы. Са сьнежня 2013 году мае акрэдытацыю пры ЮНЭСКО ў якасьці экспэрта па нематэрыяльнай культурнай спадчыне[1].
Remove ads
Мэты дзейнасьці
Асноўныя мэты дзейнасьці:
- захаваньне, разьвіцьцё і забесьпячэньне пераемнасьці беларускай аўтэнтычнай культурнай традыцыі;
- захаваньне і аднаўленьне натуральнага асяродзьдзя існаваньня традыцыйнай этнічнай культуры, беларускага прыроднага і культурнага ляндшафту.
Кірункі працы
Кірункі працы СЭТ:
- правядзеньне этнаграфічных экспэдыцыяў;
- правядзеньне традыцыйных сьвятаў і абрадаў, удзел у сьвятах, якія адбываюцца ў аўтэнтычных асяродках;
- правядзеньне летнікаў, гурткоў, майстар-клясаў па народных рамёствах;
- навучаньне традыцыйным сьпевам і танцам;
- правядзеньне мастацкіх выставак і фэстываляў;
- выданьне фальклёрных матэрыялаў у выглядзе друкаваных выданьняў і кампакт-дыскаў;
- правядзеньне творчых сустрэчаў, лекцыяў, сэмінараў, стварэньне вучэбна-мэтадычнай літаратуры;
- правядзеньне акцыяў экалягічнага характару, ахова ляндшафтных і архітэктурных помнікаў;
- папулярызацыя традыцыйнай культуры ў СМІ;
- удзел у міжнародных фэстывалях, сьвятах, летніх школах.
Remove ads
Этнаграфічныя экспэдыцыі
За час існаваньня РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» правяло больш за 20 этнаграфічных экспэдыцыяў у розныя раёны Беларусі[2] , стварыла ўласны навуковы архіў і этнаграфічныя калекцыі. Фальклёрна-этнаграфічны архіў СЭТ налічвае каля 2 тыс. гадзінаў аўдыё- і відэазапісаў, 50 тыс. фатаздымкаў[3].
|
|
|
|
|
Докшыцы-2012
Асноўнай тэрыторыяй экспэдыцыі быў Докшыцкі раён, але таксама дасьледваліся памежныя часткі Вялейскага і Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.
Асноўныя працы вяліся па зборы фальклёрнага матэрыялу і зьвестак пра сакральную геаграфію. Разам з гэтым фіксаваліся самыя разнастайныя этнаграфічныя і краязнаўчыя зьвесткі. Сярод сабранай інфармацыі багата зьвестак з паўночна-заходніх вёсак Вялейскага раёну — Даўгінаўскага краю[4].
Горкі-2013
5—23 жніўня 2013 году была праведзеная этнаграфічная экспэдыцыя ў Горацкі раён Магілёўскай вобласьці. Падчас экспэдыцыі ўдзельнікі (агулам каля 20 чалавек) сабралі багаты песенны матэрыял (каля 500 песень і іх варыянтаў), правялі дасьледваньне мясцовага тэкстылю і іншых рамёстваў. Сабраны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе аўдыё- і відэазапісаў, больш як 6000 фатаздымкаў, этнаграфічных экспанатаў[5].
Экспэдыцыяй была ахопленая большая частка Горацкага раёну. Акрамя гэтага, удзельнікі правялі грунтоўнае дасьледваньне памежных тэрыторыяў Красьнянскага раёну Смаленскай вобласьці (Расея). У Расеі праца праводзілася сумесна з аддзелам культуры Красьнянскага раёну[6].
2014
З 30 чэрвеня па 20 ліпеня 2014 году была праведзеная этнаграфічная экспэдыцыя ў Вялейскім раёне (Менская вобласьць). Тэматыка экспэдыцыі — унівэрсальная этнаграфічная.[7] З 4 па 24 жніўня 2014 году была праведзеная этнаграфічная экспэдыцыя ў Мастоўскім і Шчучынскім раёнах (Гарадзенская вобласьць). Тэматыка экспэдыцыі — унівэрсальная этнаграфічная.[7]
Remove ads
Партнэры
РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» супрацоўнічае з рознымі навукова-дасьледчымі і навучальнымі ўстановамі краіны: Навукова-асьветніцкім цэнтрам БДПУ імя М. Танка, Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАНБ, Беларускім інстытутам праблемаў культуры, Беларускім дзяржаўным музэем народнай архітэктуры і побыту, установамі культуры ў рэгіёнах Беларусі, а таксама з моладзевымі арганізацыямі і фальклёрнымі калектывамі Летувы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Украіны, Эстоніі, Швэцыі.
Remove ads
Ганаровыя сябры СЭТ
- Зінаіда Мажэйка
- Рэгіна Гамзовіч
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads