Стэван Ёвэтыч
чарнагорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэ́ван Ёвэтыч (па-сэрбскахарвацку: Стeвaн Joвeтић; нар. 2 лістапада 1989 году, Цітаград, СФР Югаславія) — чарнагорскі футбольны нападнік, гулец кіпрскага клюбу «Амонія» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Па стылі гульні яго параўноўваюць з Рабэрта Баджа[4].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Стэван Ёвэтыч дэбютаваў на прафэсійным узроўні за клюб «Партызан Бялград» 9 красавіка 2006 году[5], у 16-гадовым узросьце[6]. 2 жніўня 2007 року, у 17-гадовым узросьце, зрабіў свой першы хет-трык у матчы Кубка УЭФА са «Зрынскім»[7]. Пасьля сыходу ў дортмундзкую «Барусію» Антоніё Рукавіны Ёвэтыч замяніў яго на пасадзе капітана каманды, стаўшы самым маладым капітанам у гісторыі клюбу ва ўзросьце 17 гадоў, 10 месяцаў і 21 дня (папярэдні рэкорд належаў Альбэрту Надзю, якому было 19 гадоў)[8]. 31 кастрычніка 2012 яшчэ маладзейшым за Ёвэтыча капітанам стане Нікола Нінкавіч[9].
10 траўня 2008 клюб Сэрыі А «Фіярэнтына» набыў нападніка за £8 мільёнаў[10]. Першы свой гол за новы клюб Ёвэтыч забіў з пэнальці 5 красавіка 2009 у браму «Аталянты»[11].
На перадсэзоннай трэніроўцы ў 2010 року Стэван Ёвэтыч атрымаў траўму і быў вымушаны прапусьціць увесь сэзон[12]. Наступны сэзон пачаў у выдатнай форме, адразу зрабіўшы дубаль у матчы з «Пармай».
19 ліпеня 2013 року перайшоў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці» за суму £22 мільёны[13]. Ён выбраў сабе 35 нумар, такі, які меў і ў «Партызане». Дэбют за манчэстэрскі клюб адбыўся 14 верасьня ў выязным матчы супраць «Сток Сіці»[14], а першы гол забіў 24 верасьня ў браму «Ўігану»[15].
Міжнародная

Ёвэтыч трапіў у першы склад зборнай Чарнагорыі, упершыню скліканай у 2007 року, і рэгулярна выклікаўся ў моладзевую зборную[16]. Першы гол на міжнародным узроўні забіў 20 жніўня 2008 року ў выязным матчы са зборнай Вугоршчыны.
Remove ads
Узнагароды
«Партызан»:
- Чэмпіён Сэрбіі: 2008
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2008
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2014
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2014
«Алімпіякос»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads