Стэван Шуплікац

аўстрыйскі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэван Шуплікац
Remove ads

Стэван Шуплікац (па-сэрбску: Стеван Шупљикац, 1786 Петрыня — 15 сьнежня 1848, Панчава) — аўстрыйскі вайсковец, ваявода сэрбскі.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1786 годзе ў Петрыні. Яго брат быў салдатам[4] і сястра Анка, якая пазней выйшла замуж за Габрыэля Мілеціча.[5]. У 1805 годзе ўступіў у аўстрыйскую армію. Пасьля ўтварэньня ў 1809 годзе Ілірыйскіх правінцый перайшоў у францускую армію, у 1812 годзе ўдзельнічаў у складзе дапаможных Харвацкіх палкоў у паходзе Напалеона на Расею, дзе стаў кавалерам Ордэну Ганаровага легіёну.

Пасьля паразы Напалеону з 1814 года зноў стаў вайскоўцам аўстрыйскай арміі, камандаваў разьмешчаным у Банаце і Ліцы Агулінскім палком. Пасьля стаў камандзірам брыгады пад пачаткам Ёзэфа Радзецкага, быў узнагароджаны вялікім крыжам Ордэна жалезнай кароны. У 1848 годзе ўдзельнічаў у падаўленьні рэвалюцыі ў Італіі.

Сэрбы, якія сабраліся ў паўднёвай частцы Аўстра-вугорскай імпэрыі ў траўні 1848 году на Народны сход, абвясьцілі стварэньне аўтаномнай Сэрбскай Ваяводзіны, і абралі Стэвана Шуплікаца ваяводам сэрбскім. У гэты час вугорцы не ставіліся прыязна да сэрбаў, але падтрымка прыйшла з Вены — новы імпэратар Франц Ёсіф ухваліў стварэньне Сэрбскай Ваяводзіны і падтрымаў Шуплікаца, як кіраўніка. 6 кастрычніка ён стаў вярхоўным камандуючым сэрбскімі нацыянальнымі войскамі і заняўся арганізацыяй супраціву паўсталым вугорцам, аднак 15 сьнежня памёр у Панчаве. Пахаваны ў Крушэдолскім манастыры.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads