Сэрбская Ваяводзіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэрбская Ваяводзіна (па-сэрбску: Српско Војводство, Српска Војводовина) — назва Сэрбскай аўтаноміі ў рамках Аўстра-вугорскай імпэрыі, якая існавала з моманту свайго абвяшчэньня на Травеньскай скупшчыне 1848 году і да пераўтварэньня ў ваяводзтва Сэрбія і Тэмешварскі банат у 1849 годзе. Падчас рэвалюцыі, якая пачалася ў 1848 годзе, вугорскае насельніцтва ўладаньняў Габсбургаў патрабавала сабе аўтаномію і асаблівыя нацыянальныя правы, у той жа час адмаўляючы ў гэтым іншым народам, якія жылі па суседзтве або ў рамках вугорскіх адміністрацыйных адзінак.
Remove ads
З мэтай стварэньня ўласнай аўтаноміі і для абароны нацыянальнай ідэнтычнасьці, сэрбы, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Ваяводзіны, на майскай скупшчыне абвясьцілі Сэрбскую Ваяводзіну. Карлавацкі мітрапаліт Ёсіф Раячыч быў абвешчаны патрыярхам і абраны старшынём ураду, а палкоўнік Стэван Шуплікац стаў ваяводам. Аўстрыйскія ўлады празь некаторы час афіцыйна прызналі пастанову Травеньскай скупшчыны.
Цэнтрам Сэрбскай Ваяводзіны спачатку былі Срэмскі-Карлаўцы, затым сталіцамі былі Зрэнянін, Зэмун і Тымішаара.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads