Стэйн Схаарс
нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэфанус Яганэс «Стэйн» Схаарс (па-нідэрляндзку: Stefanus Johannes «Stijn» Schaars; нар. 11 студзеня 1984 году, Гент, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы за нацыянальную зборную Нідэрляндаў.
Remove ads
Клюбная кар’ера
«Вітэс»
У 6-гадовым узросьце Стэйн пачаў займацца футболам у камандзе з Генту «Дэ Батавэн», у якой гуляў ягоны бацька. Пазьней Схаарс пераехаў у Арнэм, у моладзевы склад клюбу «Вітэс». У юнацтве ў будучыні футбаліста былі праблемы з ростам, з-за якіх ён хацеў скончыў кар’еру, але трэнэр каманды пераканаў Стэна працягваць выступы.
У 2002 годзе нідэрляндзкі гулец дэбютаваў у асноўным складзе «Вітэсу». Першым матчам Схаарса стала гульня на Кубак Нідэрляндаў супраць «Фэеноорду», у якой клюб з Арнэму атрымаў перамогу зь лікам 3:1. Стэйн на 84-й хвіліне замяніў сэрба Аляксандра Ранкавіча. Праз чатыры дні Схаарс згуляў першую гульню ў чэмпіянаце, зноўку замяніўшы Ранкавіча ў матчы супраць «Утрэхту». У сэзоне 2002—2003 гадоў Стэйн зьявіўся на поле толькі двойчы, ня здолеўшы на роўных канкураваць у паўабароне са сваімі партнэрамі. У наступным двух сэзонах Схаарс здолеў заняць больш трывалае становішча ў камандзе.
«АЗ»
У сэзоне 2005—2006 гадоў Стэйн за 1,35 млн эўра перабраўся ў клюб «АЗ Алькмаар». У першых двух сэзонах Схаарс стабільна гуляў у аснове, выпадаючы зь яе толькі з-за траўмаў, і выступаў у Кубку УЭФА, аднак чэмпіянат 2007—2008 гадоў паўабаронца прапусьціў цалкам, калі атрымаў вельмі цяжкую траўму шчыкалаткі. Да сэзону 2009—2010 гадоў футбаліст аднавіўся й стаў адным з удзельнікаў трыюмфальнага сэзону «АЗ», калі клюб зрабіў «залаты дубль».
За час працы ў «АЗ», нідэрляндзкія СМІ часьцяком параўноўвалі яго з ангельскім паўабаронцам Стывэнам Джэрардам з-за ягонага моцнай прысутнасьці ў цэнтры поля, ягонага бачаньня й ягоных тэхнічных магчымасьцяў[2].
«Спортынг»
16 чэрвеня 2011 году Стэйн стаў гульцом партугальскага клюбу «Спортынг», за якога лісабонцы аддалі 850 тысячаў эўра[3].
ПСВ
13 ліпеня 2013 году было абвешчана, што Схаарс вяртаецца ў Эрэдывізію, пераехаўшы ў ПСВ. Як паведамляецца, нідэрляндзкі клюб заплаціў 1,6 млн эўра за Схаарса й ягонага таварышча па камандзе Сант’яга Арыяса[4].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Схаарс быў капітанам моладзевай зборнай Нідэрляндаў, якая атрымала перамогу ў 2006 годзе на чэмпіянаце Эўропы. 16 жніўня 2006 году Схаарс дэбютаваў за асноўную зборную, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Ірляндыі.
Дасягненьні
АЗ Алькмаар:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2009
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2009
ПСВ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads