Стэн Мікіта

славацка-канадзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэн Мікіта
Remove ads

Станіслаў Мікіта (па-ангельску: Stanislav Mikita), арыгінальнае імя Станіслаў Гўот (па-славацку: Stanislav Guoth; 20 траўня 1940 году, Сокалчы, Славацкая рэспубліка — 7 жніўня 2018 году, Чыкага, ЗША) — канадзкі хакеіст славацкага паходжаньня, гулец клюбу Нацыянальнай хакейнай лігі «Чыкага Блэк Гокс». Лічыцца найлепшым цэнтральным нападнікам 1960-х[2][3].

Хуткія факты Стэн Мікіта ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Станіслаў Гўот нарадзіўся ў вёсцы Сокалчы (цяпер не існуе), і перад прыходам у Чэхаславаччыну камуністычнага рэжыму эміграваў зь цёцяй і дзядзем у Сэнт-Катарынс (Антарыё, Канада). Ад сваякоў і атрымаў новае прозьвішча Мікіта[4].

Гуляць у хакей пачаў за клюб Хакейнай асацыяцыі Антарыё «Сэнт-Катарынс Тыпіз», і пасьля трох зорных сэзонаў быў пераведзены ў ягоны старэйшы клюб «Чыкага Блэк Гокс». У сваім другім НХЛ-аўскім сэзоне (1961) заваяваў у складзе клюбу кубак Стэнлі, стаўшы першым у лізе па колькасьці закінутых у плэй-оф шайбаў (6).

Наступны сэзон стаў для Стэна прарыўным. Мікіта стаў зорным цэнтравым у славутым «скутэрным зьвяне» (разам з правым нападнікам Кэнам Ўорэмам і левымі Эбам МакДональдам і Дагам Монсам)[4]. Ён быў самым небясьпечным цэнтравым 60-х. Разам з Бобі Галам яны склалі найбольш магутную атаку «Блэк Гокс» дзесяцігодзьдзя, заўсёды лідзіруючы па колькасьці закінутых шайбаў. Спалучаючы спрактыкаваную абарону і рэпутацыю аднаго зь лепшых гульцоў на ўкідваньні з дапамогаю сваёй інавацыйнай скрыўленай клюшкі, Мікіта чатыры разы за дзесяцігодзьдзе ўзначальваў табліцу бамбардзіраў і ў 1966-67 роках падзяліўшы першы радок з Бобі Галам і ўсталяваўшы пэрсанальны рэкорд — 97 галоў.

Згаданая клюшка, якой карысталіся ў 1960-х Стэн Мікіта з паплечнікам Бобі Галам, мела больш закручаны крук, што давала значную перавагу нападнікам перад брамнікамі. У рэшце рэшт у 1970 НХЛ абмежавала крывізну крука да 1/2"[5].

На пачатку кар’еры Стэн Мікіта быў сярод найбольш штрафаваных гульцоў лігі, аднак пазьней намерыўся гуляць чысьцей і двойчы атрымліваў мэмарыяльны трафэй лэдзі Бінг за спартовыя паводзіны.

У 1973 року Мікіта разам з чыкагаўскім бізнэсоўцам Эрвам Цягнібыкам заснавалі Амэрыканскую хакейную асацыяцыю для слабачуючых, у якой выступалі глухія і гульцы з парушэньнямі слыху.

Апошнія сэзоны Стэна Мікіты былі азмрочаныя хранічнымі траўмамі сьпіны, і ў выніку ён завяршыў кар’еру гульца ў сэзоне 1979—1980 рокаў[4]. На той момант толькі Гордзі Гоў і Філ Эспазыта мелі большы паказьнік па колькасьці пунктаў, і толькі шэсьць гульцоў — па колькасьці праведзеных матчаў.

У 1983 року Мікіта быў уведзены ў Залю хакейнай славы, а ў 2002 — у славацкую Залю хакейнай славы. Цяпер ён зьяўляецца паслом добрай волі ў структуры «Блэкгокс»[6].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Рэгулярны сэзон, Плэй-оф ...
Remove ads

Узнагароды і дасягненьні

  • 14-е месца па колькасьці пунктаў, 16-е па колькасьці перадачаў, 29-е па колькасьці шайбаў, 32-к па колькасьці згуляных матчаў (паводле стану на канец сэзону 2009—2010)
  • Мэмарыяльны трафэй Гарта як найкаштоўнейшы гулец 1967 і 1968 рокаў[7]
  • Трафэй Арта Роса як найлепшы бамбардыр 1964, 1965, 1967 і 1968[7]
  • Мэмарыяльны трафэй лэдзі Бінг 1967 і 1968[7]
  • Першая каманда ўсіх зорак НХЛ 1962, 1963, 1964, 1966, 1967 і 1968[7]
  • Другая каманда ўсіх зорак НХЛ 1965 і 1970[7]
  • Удзельнік матчаў зорак НХЛ 1964, 1967, 1968, 1969, 1971, 1972, 1973, 1974 і 1975
  • Трафэй Лестэра Патрыка 1976[7]
  • Адзіны гулец у гісторыі НХЛ, які атрымліваў трафэі Гарта, Арта Роса і лэдзі Бінг у адным сэзоне, прычым двойчы — у 1966-67 і 1967-68
  • Уведзены ў славацкую Залю хакейнай славы ў 2002
  • У 1998 уключаны на 17-й пазыцыі ў сьпіс 100 найлепшых хакеістаў паводле The Hockey News
  • У славацкім Ружамбэраку ў ягоны гонар названая лядовая арэна

Глядзіце таксама

  • Сьпіс статыстычных лідэраў НХЛ
  • Сьпіс хакеістаў НХЛ, якія набралі 1000 пунктаў
  • Сьпіс хакеістаў НХЛ, якія закінулі 500 шайбаў
  • Сьпіс хакеістаў НХЛ, якія згулялі 1000 гульняў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads