Ружамбэрак
места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
 Ру́жамбэрак  (па-славацку: Ružomberok, па-нямецку: Rosenberg, па-вугорску: Rózsahegy) — горад у паўночнай Славаччыне, разьмешчаны на зьліцьці рэк Вагу і Рэвуца ў падножжа Вялікай Фатры і Нізкіх Татраў, за 40 км на поўнач ад Банска Быстрыцы. Насельніцтва 26 558 чалавек (2019 год).
Remove ads
Гісторыя
Ружамбэрак упершыню згадваецца ў 1233 годзе. Магдэбурскае права атрымаў у 1318 годзе. У XVI стагодзьдзі ў Ружамбэраку ўтвараецца вядомая лютэранская школа для шляхецкіх дзяцей, у 1729 годзе ўзьнікае каталіцкая школа гэткага ж тыпу, у якой вучыўся, напрыклад, Антон Бэрналак.
У XIX стагодзьдзі разьвіваецца прамысловасьць. Ружамбэрак стаў важным цэнтрам працоўнага і марксісцкага руху ў Чэхаславаччыне.
У цяперашні час Ружамбэрак — прамысловы цэнтар паўночнай Славаччыны.
Remove ads
Адукацыя
- Каталіцкі ўнівэрсытэт Ружамбэрку
 
Славутасьці
- Гістарычны цэнтар гораду
 - Касьцёл Сьвятога Андрэя
 - Балюстрады на паўднёвым баку Рынку
 - Сынагога (1880 год)
 - Музэй на вольным паветры Вэлколінец (уваходзіць у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО)
 - Ратуша
 - Кляштар Сьвятога Крыжа
 - Помнік Андрэю Глінку
 
Гарады-сябры
Галерэя
- Касьцёл Сьвятога Андрэя
 - Ратуша
 - Касьцёл у раёне Чарнова
 - Сынагога
 - Музэй на вольным паветры Вэлколінец
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
