Стэпань
пасёлак гарадзкога тыпу ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэпань[2] (па-ўкраінску: Степань) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Сарненскім раёне Ровенскай вобласьці Украіны.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Мястэчка належыць да самых старажытных паселішчаў Палесься, яно было добра ўмацаваным князкім горадам часоў Кіеўскай Русі, гандлёвым і культурным цэнтрам на працягу многіх стагодзьдзяў. Каменныя прылады працы, знойдзеныя ў яго ваколіцах, сьведчаць, што людзі жылі тут з даўніх часоў. Першае пісьмовае згадваньне аб паселішчы датуецца 1290 годам. Паселішча было разьмешчана на верагодным гандлёвым шляху — т.н. "малочнай дарозе рускіх і літоўскіх князёў".
У цяперашнім сквэры мястэчка раней быў майдан, куды адусюль зьязджаліся купцы, якія прывозілі заморскія тавары, а ў Стэпані куплялі палотны, вышыўкі, вырабы ганчароў, бондараў, збройнікаў. Цяпер на гэтым месцы брацкая магіла савецкіх воінаў, а на самім майдане нядаўна ўсталявалі помнік у выглядзе крыжа ў гонар воінаў-аднавяскоўцаў, якія змагаліся за свабоду і дзяржаўнасьць Украіны.
Напрыканцы XVII ст. мястэчка належала жонцы гетмана Радзівіла Кацярыне, па просьбе мяшчан гораду, кароль Ян III Сабескі 17 траўня 1682 году дазваляе ладзіць тут два кірмашы на год.
У 1900 годзе ў мястэчку жыло 1854 жыдоў. У 1917 годзе сяло ўваходзіць у склад Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасьля падпісаньня Польшчай Рыскай мірнаё дамовы, мястэчка ўваходзіць у склад Польскай Рэспублікі. У 1929 годзе. на мястэчка распаўсюджаныя правілы гарадзкой забудовы.
У верасьні 1939 году. падчас Другой сусьветнай вайны, згодна пакту Молатава-Рыбэнтропа, Стэпань была захоплена СССР. Падчас нямецка-савецкай вайны гітлераўцы стварылі ў вёсцы гета для жыдоў, дзе было забіта амаль 3000 чалавек. У 1960 годзе Стэпань атрымала статус пасёлка гарадзкога тыпу. З 24 жніўня 1991 году ўваходзіць у склад незалежнай Украіны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads