Стэфан Мбія

камэрунскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Мбія
Remove ads

Стэфан Мбія Этундзі (па-француску: Stéphane Mbia Etoundi; нар. 20 траўня 1986 году, Яундэ, Камэрун) — камэрунскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну. Былы гулец нацыянальнай зборнай Камэруну.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за асноўную каманду «Рэну», у якой правёў пяць сэзонаў. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Рэну», быў асноўным гульцом клюбу.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Марсэлю», у склад якога далучыўся 13 ліпеня 2009 году за 12 млн эўра. Згуляў за каманду з Марсэлю наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе марсэльскага клюбу таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час заваяваў тытул чэмпіёна Францыі, стаў двухразовым уладальнікам Супэркубка Францыі і трохразовым уладальнікам Кубка францускай лігі.

У склад клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз» далучыўся 31 жніўня 2012 году. Сэзон 2013—2014 гадоў правёў у арэндзе ў гішпанскай «Сэвільлі», разам зь якой стаў пераможцам Лігі Эўропы. 31 жніўня 2014 году гішпанскі клюб выкупіў правы на гульца.

Міжнародная

У 2005 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Камэруну.

Remove ads

Дасягненьні

«Рэн»:

  • Пераможца Кубку Інтэртота: 2008

«Марсэль»:

  • Чэмпіён Францыі: 2010
  • Уладальнік Супэркубка Францыі (2): 2010, 2011
  • Уладальнік Кубка францускай лігі (3): 2010, 2011, 2012

«Сэвільля»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads