Стэфан эль-Шаараві
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэфан Карым эль-Шаараві (па-італьянску: Stephan Kareem El Shaarawy; нар. 27 кастрычніка 1992 году, Савона, Італія) — італьянскі футбаліст эгіпецкага паходжаньня, нападнік клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Кар’ера
Эль-Шаараві пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе клюбу «Джэноа» ва ўзросьце чатырнаццаці гадоў[3]. 21 сьнежня 2008 году, калі яму было 16 гадоў і 55 дзён, ён дэбютаваў у чэмпіянаце, згуляўшы дзесяць хвілінаў у выязным матчы супраць «К’ева», стаўшы чацьвертым самым маладым гульцом у гісторыі Сэрыі А[4].
25 чэрвеня 2011 году эль-Шаараві падпісаў кантракт з клюбам «Мілян»[5]. 18 верасьня 2011 году Стэфан дэбютаваў у новай камандзе ў матчы супраць «Напалі», дзе мілянцы трывалі паразу зь лікам 3:1[6]. Праз тры дні, выйшаўшы на замену Алешандрэ Пату, эль-Шаараві забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Удынэзэ»[7]. Пасьля сыходу з клюбу Златана Ібрагімавіча Стэфан стаў сапраўдным лідэрам каманды.
Remove ads
Міжнародныя выступы
15 жніўня 2012 году Стэфан дэбютаваў у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны[8].
Дасягненьні
«Шанхай Шэньхуа»:
- Уладальнік Кубка Кітаю: 2019
«Рома»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads